Паштоўкі салідарнасці для палітвязняў

Паштоўкі салідарнасці для палітвязняў

Гісторыкі Алесь Смалянчук ды Алесь Краўцэвіч падпісалі паштоўкі, а паэтка Данута Бічэль – сваю новую кнігу, для палітвязняў Маладога Фронту.

Гарадзенцы працягваюць падпісваць паштоўкі салідарнасці палітвязням Маладога Фронту. Гэтым разам да іх далучыліся і вядомыя гісторыкі – Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук.

“Кожны раз, праходзячы міма былога кляштара езуітаў (зараз гарадзенскай турма, дзе ўтрымліваецца Дашкевіч – рэд.), імкнуся паслаць Вам імпульс – мы з Вамі, побач! Мы пераможам!” – напісаў лідэру МФ Алесь Краўцэвіч.

Паэтка Данута Бічэль падпісала хлопцам свае зборнікі вершаў “Іду сцяжынаю да Бога” і традыцыйна прыклала некалькі картонных абразкоў.

“Шчырасць некаторых подпісаў звыклых гарадзенцаў на вуліцах кранае: “Трымайся, хлопец, мы з Табой! Гарадзенскія пенсіянеркі” (Эдуарду Лобаву) альбо простае дзявочае “Дима держись! Катя J» (Зміцеру Дашкевічу),” — распавялі “ТС” маладафронтаўцы.

Мікола Аўдзейчык

http://t-styl.info/

IMG_4197    IMG_4231    Алесь Краўцэв_ч

Алесь Смалянчук    Гарадзенцы падп_сваюць паштоўк_ пал_твязням МФ    Данута Б_чэль

Данута Б_чэль-1    Паштоўка Краўцэв_ча    Паштоўка Смалянчука

перап_саць (1)    перап_саць (2)    перап_саць

Падзяліцца:

Каментары