Паштовая скрыня. Ліст да Насты Палажанкі і паплечнікаў

Паштовая скрыня. Ліст да Насты Палажанкі і паплечнікаў

На паштовую скрыню МФ прыйшоў натхняльны ліст падтрымкі, адрасаваны Насьце Палажанцы, маладафронтаўцам ды многім неабыякавым беларусам. Публікуем яго цалкам

Наста!
Прайшоў пэуны час, на працягу якога мы нажаль не падтрымліваем кантакты пасьля нашае сустрэчы ўвесну 2007 году, але я заўсёды быў у коле тых падзеяў, якiя адбывалiся за гэты час (2007 — 20012) у нашае Краіне
Зараз – як і некалькі год таму — працяг «судова-крымiнальнай» справы ў адносiнах да шматлікіх сябраў фронта й іншых незалежных арганізацыяў. зразумела, галоўнае зараз — гэта адсочваньне таго, што дзееца вакол Зьміцера Дашкевіча., адсочваньне таго працэса, якому няма назвы, акрамя – страх i подласьць тых, хто ймкнецца любымі сродкамi захаваць сваю ўладу над душамi й сэрцамi людзей нашае Беларусi, тых, хто закрываецца ад безабаронных, але моцных духам людзей зграяй узброенных да зубоў i апранутых у чорную вопратку «зомбi», тых, хто нiбы ад улады «Закона» творыць бязбожнае й антычалавечае Беззаконьне… Гэтаму няма назвы.. няма апраўданьня…..
Але нельга усё пакiдаць у такiм стане, калi адбываецца генацыд на асобна ўзятай тэрыторыi, на тэрыторыi цэлае Краiны – Краiны, дзе жывем мы зараз, дзе будуць жыць нашыя дзецi… Дзеля сьветлай будуччынi (як бы гэта банальна нi гучала) трэба змагацца надалей… каб нашыя нашчадкi з гонарам маглi казаць:

Дзе наш Край? Там дзе людзi николi не будуць рабамі,
Што за поліўку носяць ярмо ў безнадзейнай турме,
Дзе асiлкi-хлапцы маладымi ўзрастаюць дубамi,
А мужчыны як скалы – ударыш i зломiцца меч.

Дзе наш Край? Там дзе мудрыя продкi ў хвоях паснулi,
Дзе жанчыны як радасны сон у стагах на зары,
А дзяўчаты як дождж залаты, а сiвыя матулi
Як жнiўё з павуцiньнем i добрае сонца угары.

Там звiняць неўмiручыя песьнi на поўныя грудзi,
Там спрадвеку гучыць мая мова, булатны клiнок,
Тая гордая мова, якую й тады не забудзем,
Калi сонца з зямлёю ў апошнi заглыбяцца змрок….

… Мы клянемся Табе баразной сваёй першай на полi,
I апошняй раллёй, у якую ўпадзем у журбе.
Мы клянемся Табе, што нiколi, нiколi, нiколi,
Так нiколi не кiнем, не кiнем, не кiнем Цябе!!!

Змагацца дзеля таго, каб нашая Краiна ня толькi на мапах, але й у сэрцы кожнага чалавека – беларуса й замежнiка – выклiкала веру ў тое, што гэта сапрауды БЕЛАЯ (вольная ад усялякiх цёмных сiлаў) КРАІНА, назва якой — БЕЛАРУСЬ альбо БНР!!!

У гэты час, Наста, шмат вачэй бачаць, якi здзек адбываецца тут, шмат рук узнiмаюць угару сцiснуты кулак халуям i адзiнаму дыктатару рэжыма ў знак пратэсту й супрацiву, шмат ног пачынаюць свой цьверды й пераможны шлях да Свабоды!

Наста!!! Ты, твае сябры, усе тыя, хто быў у кратах, хто безпадстаўна й неапраўданна застаецца там i зараз, не будуць пакiнутыя, бо гэта наша адзiная сьвятая справа, барацьба пад Божым крыжам з сiлами Цемры, i мы разам будзем крочыць поплеч, пакуль не здзейснiцца нашая адзiная й доугачаканная Мара! Мы будзем разам!!!

Разам мы здолеем усё! З неаб’емнай верай у гэта я завяршаю на гэтым свой лiст да цябе…але на велiчных месцах нашага горада й гiсторыi – Плошчы Калiноускага, Плошчы Якуба Коласа, Акадэмii Навук, Нямiзе, Плошчы Свабоды, Плошчы Бангалор i iншых – мы яшчэ сустрэнемся шматразоўна…. I нават тады, калi над намi будзе зьзяць Сонца Свабоды!!!

В.М.

Падзяліцца:

Каментары