Паштовая скрыня: Малiтва за Д + Н

Паштовая скрыня: Малiтва за Д + Н

Адкрываю сваю Біблію, і мой погляд падае на малiтоўную закладку з фатаграфіямі Змiтра, Насты i iх бацькоў. Гляджу на чацвярых адважных беларусаў, i з маіх вуснаў пачынаецца малітва…

Госпадзе, дзякую Табе за тых дарагiх людзей! Дзякуй за iх настойлівасць, мужнасць і адвагу. Дзякуй за сiлу, якую iм даеш. Дзякуй, што яны з’яўляюцца сапраўдным прыкладам мужных маладых беларусаў, надзеяй сваёй краіны.

Дзіме i Насце, благаслаўляю вас трываласцю! Благаслаўляю вас, каб вы вытрымалі ўсе выпрабаваннi, якiя жыццё для вас падрыхтавала. Жадаю вам выйсці з выпрабаванняў яшчэ мацнейшымі. Хай выйдзеце умацаванымі ў Хрысце! Хай, дзякуючы выпрабаванням, яшчэ лепш даведаецеся, у якім напрамку весці свой жыццёвы шлях.

Благаслаўляю вас, каб вы выканалi Божае пакліканне ў сваiм жыцці, каб дасягнулi
мэты, якую Госпад для вас падрыхтаваў. Цi пойдзеце жыццём рука аб руку ці не, будзьце блаславеннем для сваёй Беларусi, для вашых блізкіх! Хай вытрымаеце, як
прыклады для пераймання сумленнасці, шчырасцi ды справядлівасці!

Спадару Вячаславе, спадару Ўладзiмiру, благаслаўляю вас мірам і радасцю! Няхай
Госпад дасць вам моцы і трымае вас у добрым здароўі, пакуль не дачакаецеся
вяртання Дзiмы, пакуль не ўбачыце прасветленыя асобы сваіх дзяцей. Дзякую Вам,
што Вы выхавалi вялікіх дзяцей! Дзякую вам за самаадданасць, з якой Вы стаіце за імі і змагаецеся за іх! Няхай Госпад дасць Вам дачакацца шчаслівых, мірных і спакойных дзён! Хай Усемагутны Госпад захоўвае вас у здароўі і сіле, каб Вы маглi цешыцца ды радавацца радасцю сваіх дзяцей!

Дарагiя мужныя сябры, благаслаўляю вас, хай Госпад хутка аберне ваш плач ў смех
ды смутак у радасць, дае вам “акраску — замест попелу, алей радасці — замест плачу,
слаўную вопратку — замест заняпалага духу”. Хай звязанаму хутка адкрыецца цямніца! Заяўляю над табой, Дзiме, што “Палонны будзе хутка вызвалены, і не памрэ ў яме”! Благаслаўляю вас, каб ваша вера не падвяла. Благаслаўляю вас, каб Госпад даў вам моцы, каб не зламацца ў выпрабаваннях. Благаслаўляю вас, каб вы вытрымалi столькі, колькі будзе патрэбна – i малюся, каб гэта доўжылася, як мага карацей. Госпадзе, дзякую Табе, што я магу ведаць такiх людзей!

Дзякуй, што магу ганарыцца сваімі сябрамі. Дзiме i Насце, з нецярпеннем чакаю, што прыйдзе час, калі мы ўсе сустрэнемся, і я буду мець магчымасць сказаць вам у вочы, наколькі я вас шаную. Цяпер я, прынамсі, хоць малюся за вас i дабрасаўляю, благаслаўляю ад усяго сэрца. Трымайцеся! Вытрымайце! Вашы ахвяры не марныя. Ваша самаахвяраванне з’яўляецца дарагім ў вачах Госпада. Дзякуй вам! Дзякуй, Пане, за такіх Тваіх дзяцей. Дзякуй, што яны мой брат і сёстра, што мы ўсе належым да Цябе. Дзякуй.

Я закрываю Біблію і заканчваю малітву, з лёгкім аптымізмам у сэрцы.

Запускаю інтэрнэт. Мае вочы становяцца мокрымі. На Дзiму заводзяць яшчэ адну
крымінальную справу… Божа, баранi!

С.В., 10.06.2012

Падзяліцца:

Каментары