Паштовая скрыня: зварот да беларусаў Уладзіміра Барадача і Яўгена Мурашкі

Паштовая скрыня: зварот да беларусаў  Уладзіміра Барадача і Яўгена Мурашкі

Вітаем Вас, нашы паважаныя браты і сёстры..

Большасць грамадзян Беларусі не сумняецца, што ў нашай краіне адбыліся гвалтоўныя змены канстытуцыйнага ладу і незаконны захоп улады прамаскоўскім дыктатарскім рэжымам на чале з Лукашэнкам. Гэта адбылося шляхам грубага парушэння заканнага парадку правядзення рэспубліканскіх рэферэндумаў (у 1996 і 2004 гадах), фальсіфікацыі вынікаў галасаваньня на ўсіх выбарах, якія праводзіліся ў перыяд з 1996 па 2010 год, разгону Вярхоўнай Рады 13 склікання, іншых органаў дзяржаўнага кіравання.

Як уся наша гісторыя, так і падзеі апошніх дзесяцігодзяў ясна паказваюць, што беларусам бессэнсоўна разлічваць на тое, што нехта зразумее нашы праблемы і з-за пачуцця інтэрнацыянальнай салідарнасці дапаможа нам. Сённяшні свет яшчэ не дасягнуў таго узроўню гуманістычнага развіцця, каб мець такія уласцівасці. Сілаў, прынамсі моцных, якія сапраўды спачувалі б нам і гатовыя былі нас падтрымаць, няма ні на Ўсходзе, ні на Захадзе. Затое тых, хто жадае выкарыстаць нашу часовую слабасць больш, чым дастаткова…

Сёння Беларусь знаходзіцца пад сталым стратэгічным прыцэлам Масквы, якая імкнецца мець нас у якасці калоніі, і пад блукаючым поглядам перасычанага Захаду. Мяркуючы па апошніх замежнапалітычных кроках расійскага кіраўніцтва на Блізкім Усходзе, Масква будзе змагацца за ўплыў у нашым рэгіёне да апошняга і падтрымае тут любыя антыеўрапейскія, антыдэмакратычныя рухі. У Еўропы ж няма шанцаў не азіраючыся на сваіх выбаршчыкаў змагацца за нас. Акрамя таго, сёння ёй няма з кім сур’ёзна размаўляць унутры Беларусі…

З другога боку, беларусафобскі рэжым на чале з Лукашэнкам, які вось ужо 19-ы год усяляк знішчае нашу мову, культуру, гістарычную памяць, іншыя нацынальныя і дзяржаўныя каштоўнасці, без вонкавай падтрымкі (расейскай і заходняй) столькі не праіснаваў бы. Заўчасна яго хаваць і сёння, бо Лукашэнка ўзяўся прадаваць народную ўласнасць (натуральна, без дазволу беларускага народа). У краіне не праведзена нават зманлівай чэкавай прыватызацыі па Чубайсу, а прадпрыемствы ўжо прадаюцца пераважна расійскаму напаўкрымінальнаму алігархату. Народ зноў «кідаюць». Усё, што здабыта крывёй і потам рабочых, сялян, салдат, службоўцаў — нашай і нашых продкаў — аддаецца прайдзісветамі без нашага дазволу і ўдзелу. Лепшыя землі аддаюцца ўжо нават кітайцам і арабам.

У такіх абставінах у беларускага народу ёсць толькі адзін шлях да аднаўлення нацыянальнай і сацыяльнай справядлівасці, дасягнення сваіх законных правоў на ўласнай зямлі. Гэты шлях ідзе праз яднанне усіх беларусаў і нашу ўласную самаарганізацыю. Такая самаарганізацыя павіна адбывацца вакол аб’ектыўных інтарэсаў беларуска народу.

Сітуацыя вакол Беларусі можа раптоўна змяніцца з-за змен у суседняй Расіі. Апазіцыі варта быць гатовай да гэтага. Аднак на сённяшні дзень апазіцыйныя партыі высілкамі спецслужбаў рэжыму апынуліся раз’яднанымі. Скарыстацца ў будучыні магчымай сітуацыяй, узначаліць грамадства і паспяхова правесці адхіленне дыктатара ад улады яны не здольныя (а асобныя “дэмакратычныя лідары” і не жадаюць).

Мы ў сваім жыцці кіруемся прынцыпам: крытыкуеш ці аспрэчваеш — прапануй, а прапануючы — рабі!

У сувязі з гэтым мы і іншыя патрыёты Беларусі (у тым ліку і змушаныя выехаць за мяжу з-за незаконнага пераследу), грунтуючыся на нашай Канстытуцыі ад 15 сакавіка 1994 года, разумеючы, што ніхто не абароніць і не ўзвысіць Беларусь акрамя нас саміх, кансультуючыся з прадстаўнікамі палітычных партый, грамадскіх арганізацый, экспертамі, добра ведаючы сацыяльна-палітычнае і эканамічнае становішча ў краіне, прапануем стварыць Ценявы Кабінет Нацыянальнага Адраджэння Рэспублікі Беларусь, які павінен вярнуць Беларусь да дэмакратычных формаў кіравання. Паўнамоцтвы гэтага Кабінета, як выканаўчага органа, будуць ажыццяўляцца да правядзення сапраўды дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Падкрэсліваем, гаворка не пра стварэнне УРАДУ ЗА МЯЖОЙ. Гаворка пра АРГАНІЗУЮЧУЮ СІСТЭМНУЮ СІЛУ (унутры краіны і за мяжой), не падкантрольную рэжыму. Такая наша дзейнасць будзе і легальнай, і цывілізаваннай, і самай што ні на ёсць дэмакратычнай (бо змест дэмакратыі якраз у тым і заключаецца, што народ у межах сваёй этнічнай тэрыторыі будуе сваю дзяржаву, кіраўнікі якой мусяць быць стала нацэлены на аб’ектыўныя інтарэсы ўласнага народу). У прынцыпе, кожны беларус нават абавязаны змагацца за вышэй азначанную мэту.

Асаблівым момантам нашай дзейнасці  у Беларусі і ў замежжы павіна быць усведамленне, што сапраўды дэмакратычная беларуская дзяржава (якая есць галоўнай нашай мэтай) павінна стаяць на абароне ўсяго комплексу жыццёвых інтарэсаў беларуска-літвінскай нацыі

— грамадска-палітычных, сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных, культурных, іншых.

Наша Беларусь павінна стаць надзейным аплотам (домам, зямлёй, Бацькаўшчынай) для любога беларуса, дзе б ён не нарадзіўся і жыў. Ён заўседы павінен мець магчымасьць у любы момант вярнуцца на Радзіму і яна павінна прыняць яго з распрасцёртымі абдымкамі.

Мы звяртаем увагу беларусаў , што у нас ёсць Праграма пабудовы будучай Беларускай дзяржавы, якая будзе забяспечваць здзяйсненне жыццевых інтарэсаў беларускай нацыі. Мы гарантуем, што пасля  прыходу да улады нацыянальна патрыятычных сіл, ўсім беларусам замежжа, дзе б яны не знаходзіліся гарантаваны клопат і абарона  Беларусам, якія пажадаюць вярнуцца на Бацькаўшчыну, будуць нададзены роўныя правы з беларусамі, грамадзянамі Беларусі. У іх будзе улічаны працоўны стаж, пасведчанні аб адукацыі і прафесіі. Пры наяўнасці працоўнага стажу ў Беларусі яны атрымаюць права ўдзелу ў прыватызацыі. Ім будзе гарантавана права на ільготнае крыдытаванне, пенсійнае і сацыяльнае забяспячэнне.

І апошняе. Удзел любога беларуса ў нашай агульнай справе можа быць у трох формах:

удзел справамі;

удзел словам;

удзел у форме фінансавай падтрымкі.

Прапануем кожнаму беларусу  абраць свой кірунак дзейнасці для выканання нашай агульнай найвысакароднай справы.  Абарона  аб’ктыўных інтарэсаў беларусаў, з’яўляецца не толькі нашым але і вашым сьвятым абавязкам перад вашымі дзецьмі. Бо даць ім жыцьцё проста а за іх будучыню трэба змагацца з акупацыйным рэжымам у самаахвярнай барацьбе. Перад вамі прыклад народаў Бліжняга Усхода.

Жадаем Вам усяго найлепшага,

з павагай,

Уладзімір Барадач — старшыня Аркамітэту Рады Нацыянальнага Адраджэння

Кантакты:

Meil — borodach.51@googlemail.com; Skype — borodach_58; Tэлефон +49 162 712 00 59.

Яўген Мурашка — старшыня Звязу беларусаў Нямеччыны

meil — zbn42@mail.ru.   Skype murashka421, tel -0049 (0) 176 625 859 02 m

20-08-12

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Oct 19, 2012:16:33)Адказаць

    Дабрыдзень, спадары Уладзімер і Яўген!
    Уважліва прачытаў Ваш зварот да нас, простых беларусаў. Так, шмат хто з нас разумее тое становішча, якое склалася ў Краіне, і прычыны, якія прывялі да гэтага. Шмат хто разумее, што такое становішча немагчымае й яго трэба мяняць. Але ня ведаюць, як. Ня ведаю выйсьця і я. Магчымасьць узброенай барацьбы ня вельмі высокая. Мала хто заахвоціцца самастойна паставіць свае жыцьцё пад пагрозу, бо ў нас цячэ не ўсходняя кроў (як у тых краінах, дзе на нашых вачах адбыліся рэвалюцыі са зменай рэжыма, а ў Сірыі вайна працягваецца больш за год, і ахвяраў больш за 30 тыс. людзей), а нашая беларуская кроў, не такая гарачая, каб пры любым выпадку хапацца за зброю, ды і больш за 60 год мірнага жыцьця атрафіравала патрэбу ўброенага супрацьстаяньня.
    Але ж павінны быць нейкія іншый выйсьці. Вы пішаце, што ў Вас ёсьцека праграма пабудовы Беларускае дзяржавы пасьля сыходу Лукашэнкі. Але ж ён проста так не сыйдзе. Нават прыклад Саакашвілі, з якім яны амаль сябравлі, яму ня прыклад (не здзіўлюся, калі ў хуткім часе пачую нейкія абразлівыя рэчы ад Лукашэнкі ў адрас Саакашвілі)…. Дык вось, як здзейсьніць такі сыход, ды яшчэ як мага хутчэй. Ці ёсьць канкрэтныя прапановы, ці стварэньне аргкамітэту Рады Нацыянальнага Адраджэньня зроблена дзеля таго, как згуртаваць вакол сябе людзей, якія з аднаго боку могуць унесьці нейкія прапановы, а з другога боку, і рэалізаваць іх. Калі так, то як будзе ісьці такое згуртаваньне, кім, дзе. Калі гэта ў Беларусі, то як такая дзейнасьць можа быць легальнай, ведаючы нашыя законы. Па-першае, цяжкасьці з рэгістрацыяй такой арганізацыі (а за дзейнасьць у назарэгістраваных арганізацыях існуе крымінальная адказнасьць, таму такая дзейнасьць можа быць заблакавана з самага пачатку). Па-другое, татальны перасьлед на тэрыторыі Беларусі (часам за яе межамі) усіх, хто хоць неяк праяўляе сваю незадаволенасьць уладай — словам ці справай.
    Не падумайце, што я спрабую адгаварыць Вас ад гэтае справы. Ні за што й ніколю не стану такое рабіць. Ня гледзячы на тое цяжкае становішча, з якім сутыкнуліся ўсе дэмакратычныя сілы ў нашае Краіне, я толькі жадаю, каб дэмакратыя й свабода хутчэй прыйшлі на Беларусь, а разам з імі адрадзілася сапраўдная гісторыя, зноў набыла дзяржаўнасьць і пашану беларуская мова, я таксама жадаю прыняць удзел у гэтай высокароднай справе Адраджэньня. Пакуль я ня ведаю, як. Магчыма размова з Вамі падкажа напрамак, надасьць болей магчымасьцяў, дый рашучасьці.
    Магу напісаць колькі слоў пра сябе.
    Мне 36 год. Нарадзіўся й вырас у Менску. Пасьля школы сконьчыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсытэт па спецыяльнасьці перакладнік нямецкае й ангельскае моваў. Зараз практыкую ў асноўным толькі нямецкую. Працую ў адным з перакладніцкіх бюро ў Менску, у асноўным пісьмовыя пераклады. Я жанаты, ужо два с паловай гады. Ёсьць маленькі сын, якому толькі 1,5 год. Даў яму імя Мірон (пры выбары імя найбольш паўпдывала акалічнась існваньня таямнічага Мірона, які ў розных мейсцах вывешваў бел-чырвона-белы сцьг, дарэчы, я таксама жадаю вярнуць гэтыя нашыя спрадвеку сымбалі — бел-чырвона -белы сьцяг і герб “Пагоня”). Жонка мая зараз знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Жывем разам з маімі бацькамі, яны ўжа на пенсыі. Да беларускае мовы шлях быў доўгі. Пачаўся ён са школы, класа 9-га, калі ўжа пасьля развалу СССР мы пачалі вывучаць нашую беларускую гісторыю на роднае мове, колькі цікавага даведаўся, пасьля здаваў іспыт ва ўніверсытэт і па гісторыі і па беларускай мове. Размаўляць стаў нядаўна, бо трапіў у адпаведнае кола людзей, дзе чуецца й прымаецца беларуская гаворка. Таксама пішу вершы, яшчэ з часоў навучаньня ў школе, тады яшчэ на расейскай мове, а апаошнія, пасьля падзеяў 2006 года (Беларускі Майдан) пачаў пісаць на мове сваёй Радзімы. Таксама чытаю шмат кніг, у асноўным па гісторы Беларусі, часам мастацкія творы. Вельмі падабаецца беларуская альтэрнатыўная музыка (не папса), любімы гурт NRM на чале з Лявонам Вольскім. Некаторыя яго песьні граю на гітары. Калі караценька, дык напэўна пакуль усё. Просты чалавек са сваёй простай гісторыяй жыцьця. Але з імкненьнем зьмяніць лёс Краіны й словам і справай. Жыве Беларусь!