Патрабуем распачаць крымінальную справу ў дачыненьні калёніі!

Патрабуем распачаць крымінальную справу ў дачыненьні калёніі!

Намесніца старшыні “Маладога фронту” Анастасія Палажанка заявіла пра намер намер патрабаваць распачынання крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніцтва папраўчай калоніі ў Горках, дзе адбывае пакаранне палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Аб гэтым Наста Палажанка заявіла 17 жніўня на праваабрончым форуме ў Магілёве. Нагодаю для завядзення крымінальнай справы Наста Палажанка бачыць парушэнні права Дашкевіча на абарону — да Змітра не пускаюць адвакатаў, каторыя ўжо напрацягу доўгага тэрміну па два разы на тыдзень ездзяць з Менску ў горацкую калонію. “Калі раней адміністрацыя калоніі выдумляла нейкія прычыны для нядопуску, то зараз яны не турбуе сябе нават гэтым,” — пракаментавала Наста Палажанка.

Нагадем, цяпер Зміцер Дашкевіч Дашкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары (ШЫЗА) і атрымаць якую-кольвек інфармацыю пра яго вельмі складана. Маладафронтаўцы занепакоены станам здароўя Дашкевіча. Верагодна, Зміцер пабіты і з гэтай нагоды да яго адваката не пускаюць адваката.

Апошнім разам адвакат Дашкевіча спрабавала ўбачыць падабароннага 16 жніўня, аднак ёй зноўку адмовілі без тлумачэння прычынаў. Адвакатка звярнулася па дапамогу ў пракуратуру Магілёўскай вобласці, але безвынікова.

Дэпартамент выканання пакаранняў (ДВП) сцвярджаюць, што “праведзеная праверка не выявіла парушэнняў” у дачыненні да адміністрацыі калоніі, у каторай знаходзіцца Дашкевіч. Такі адказ атрымаў на сваю заяву сустрашыня БХД Аляксей Шэйн за подпісам першага намесніка начальніка ДВП Сяргея Працэнкі. У заяве Аляксей Шэйн прасіў спыніць рэпрэсіі супраць палітвязняў Змітра Дашкевіча і Мікіты Ліхавіда.

Маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў былі затрыманы ў Менску за дзень да Плошчы, 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі ў збіцці двух чалавек. Маладафронтаўцы лічаць затрыманне маладых палітыкаў за дзень да “выбараў” як прэвентыўныя рэпрэсіі. Зміцер Дашкевіч адбывае пакаранне ў калоніі ў Горках. Яму прысудзілі два гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Падзяліцца:

Каментары