Патрабуем спыніць пераслед беларускага актывіста ў Польшчы

Патрабуем спыніць пераслед беларускага актывіста ў Польшчы

28 ліпеня ў консульства Польшчы ва ўкраінскім горадзе Луцку паступіў зварот з патрабаваннем да Генеральнай пракуратуры Польшчы спыніць палітычны пераслед беларускага грамадскага актывіста Андрэя Жукаўца. Ініцыятарам звароту выступіла ўкраінская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”. Аналагічны ліст будзе накіраваны поштай на імя генеральнага пракурора Польшчы Андрэя Шарамета.  

Зварот

Цэнтр рэгіянальнага развіцця «Супрацоўніцтва без межаў» звяртаецца да генеральнага пракурора Польшчы Андрэя Шарамета з патарабаваннем спыніць палітычны пераслед беларускага грамадскага актывіста Андрэя Жукаўца.

Напрацягу 10 гадоў супрацоўнікі суда і пракуратуры Беластока пры дапамозе фальсіфікацыі дакументаў спрабуюць засудзіць Жукаўца і экстрадыраваць яго на тэрыторыю Беларусі. Факты фальсіфікацый  дакументаў неаднаразова выяўляліся, але нягледзячы на гэта судовая справа супраць Жукаўца так і не была спыненая.

Усё гэта паказвае, што справа Жукаўца з’яўляецца заказной, а сам актывіст пераследуецца за свае палітычныя погляды і грамадзянскую пазіцыю. Пры гэтым усё гэта адбываецца пры папушчальніцтве кіраўніцтва генеральнай пракуратуры Польшчы.

У выпадку працягнення пераследу Жукаўца Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў” пачне кампанію па інфармаванню грамадскасці Ўкраіны аб факце палітычнага пераследу беларускага актывіста з боку польскай пракуратуры і суда.

Нагадаем, што прадпрымальнік Жукавец у Беларусі матэрыяльна падтрымліваў “Малады фронт”, праваабаронцаў, апазіцыю. Быў затрыманы на “Чарнобыльскім шляху” у 1996 годзе. Пасля затрымання на фірму Жукаўца «Трэйс» былі скіраваныя праверкі Мінгарвыканкама і КДБ. Паводле дырэктывы Лукашэнкі фірму зачынілі, хаця ня мелі на гэта права: фірма для сваёй дзейнасці ўзяла крэдыт у 700 тысяч даляраў і мусіла яго сплочваць. На падставе сфабрыкаваных фактаў была ўзбуджана крымінальная справа.

Пасля закрыцця фірмы Жукавец спрабаваў пагашаць крэдыты, але банк гэтыя грошы не прымаў. Пасля гэтага на яго пачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў нявыплаце амаль 700 тысяч даляраў крэдыту двум беларускім банкам.

У 1999 годзе Жукавец з’ехаў з Беларусі і папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Але пераслед не спыніўся. Суд над ім у Польшчы цягнецца 10 гадоў. Жукаўца ў 2001 годзе нават арыштавалі ў Польшчы і вызвалілі толькі пасля ўмяшання тагачаснага генпракурора Леха Качыньскага.

Выявілася таксама, што ў 2002-2005 гадах перакладчыкі фальсіфікавалі дакументы, калі перакладалі на польскую мову банкаўскія дакументы з Беларусі па судовай справе супраць Жукаўца.

Прэс-служба Цэнтра рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”

[ Міжнародны цэнтар “Супрацоўніцтва без межаў” распачаў працу ва Ўкраіне 5 чэрвеня 2006 г ]

 

Падзяліцца:

Каментары