Патрабуем спыніць уціск: пратэстанты заступаюцца за палітвязня Дашкевіча

Патрабуем спыніць уціск: пратэстанты заступаюцца за палітвязня Дашкевіча

Царква Хрысціян веры евангельскай «Яна Прадвесніка» звярнулася з адкрытым лістом у Дэпартамент выканання пакаранняў МУС, Генеральную пракуратуру, Адміністрацыю прэзідэнта з прычыны сітуацыі вакол палітвязня Змітра Дашкевіча,

які цяпер знаходзіцца ў папраўчай калоніі № 20 у Мазыры і быў вымушаны абвясціць галадоўку пратэсту.

«Зміцер Дашкевіч, — гаворыцца ў лісце, — з’яўляецца веруючым хрысціянінам, членам Царквы хрысціян веры евангельскай „Ян Прадвесьнік“ з 2006 г. Выклікае неразуменне і трывогу, што прадстаўнікі адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20 дазваляюць сабе зняважліва выказвацца адносна хрысціянскай канфесіі, якая прадстаўлена ў Беларусі амаль 1000 зарэгістраваных абшчын і аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах дзясяткі тысячаў вернікаў.

(…) Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь сцвярджае, што дзяржава забяспечвае недатыкальнасць і годнасць асобы».

У лісце зазначаецца, што год таму, 26 верасня 2011 г., ужо з’яўлялася падобная інфармацыя пра ціск і пераслед з боку адміністрацыі Горацкай папраўчай калоніі № 9, пасля правядзення праверак і пераводу Змітра Дашкевіча ў Глыбоцкую папраўчую калонію № 13 скаргаў падобнага роду не паступала.

«У сувязі з вышэй указанай інфармацыяй просім правесці ўсебаковае расследаванне фактаў неправавых дзеянняў адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20 у дачыненні Змітра Дашкевіча.

Патрабуем спыніць ціск, які аказваецца на Змітра Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асобаў, а таксама зрабіць захады дзеля недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні», — гаворыцца ў лісце.

http://nn.by

Падзяліцца:

Каментары