Патрабуем звольніць непрафэсіянала!

Патрабуем звольніць непрафэсіянала!

Маладафронтаўцы патрабуюць звольніць з працы супрацоўніка КДБ за відавочны непрафэсіяналізм і халатнае стаўленьне да працы.

Актывісты МФ апазналі на фотаздымках чэкіста, каторы сёлета падчас “сутак” дапытваў моладзевых актывістаў, прадстаўляючыся то Сяргеем, то Раманам. Актывісты Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку знайшлі фотаздымак і вылічылі асабістыя дадзеныя супрацоўніка 4-га упраўленьня КДБ: Сівухін Раман Мікалаевіч — адрозьніваецца асаблівым цынізмам ды выкрутлівасьцю. Займаецца апазыцыяй дастаткова даўно, асаблівых посьпехаў на службе ня мае.

Да першай дэвальвацыі заробак у гэтага “таварышча” Фелікса Дзяржанскага быў 1 мільён 800 тысяч рублёў (600 даляраў). Пры размове картавіць.

Цытата гэтага чэкіста па пьяні: “Я пайшоў у КДБ, таму што хачу да ўлады”.

Малады Фронт патрабуе звольніць Сівухіна Рамана Мікалаевіча за безсэнсоўныя допыты, непрафэсійны падыход да працы, які прывёў да рассакрэчваньня і скандала ў СМІ — каторы без сумневаў кепска адаб’ецца на рэйтэнгу Камітэта. Калі гэта магчыма, просім ужыць крымінальную адказнасьць за халатнее стауленьне да выкананьня сваіх абавязкаў.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Дзяўчо (Jan 25, 2012:22:08)Адказаць

    дык а хто ж з іх Сівухін?

  2. Дзяўчо (Jan 25, 2012:22:08)Адказаць

    дык а хто ж з іх Сівухін?

  3. Frontavec (Jan 26, 2012:04:17)Адказаць

    “Малады Фронт патрабуе звольніць Сівухіна Рамана Мікалаевіча за … непрафэсійны падыход да працы, які прывёў да ў СМІ — каторы без сумневаў кепска адаб’ецца на рэйтэнгу Камітэта. Просім ужыць крымінальную адказнасьць за халатнее стауленьне да выкананьня сваіх абавязкаў.”

    То бок Малады Фронт выступае за прафеійны падыход чэкістаў, каб яны ўсё рабілі чысьценька і акуратна?

    Э-ка вы гаспада хватанулі

  4. Ганна (Jan 26, 2012:08:52)Адказаць

    Халуі!