Патрабуем змякчыць рэжым Дашкевічу і Ліхавіду!

Патрабуем змякчыць рэжым Дашкевічу і Ліхавіду!

У Дэпартамент выканання пакарання 26 чэрвеня было перададзена 12 заяў з патрабаваннем змякчэння рэжыму ўтрымання палітвязняў.

Заявы былі падпісаны удзельнікамі смартмоб-пікета, арганізаванага праз сацыяльную сетку Facebook. Удзельнікі сабраліся каля Дэпартамента, падпісалі заявы і па чарзе аднеслі іх на рэгістрацыю.

Мэтай акцыі было прымусіць улады пайсці на невялікую саступку — змякчыць рэжым утрымання ў калоніі Змітру Дашкевічу і Мікіту Ліхавіду. А менавіта спыніць у дачыненні да іх нематываваныя рэпрэсіі, вярнуць ім права на атрыманне перадач, права на ажыццяўленне пакупак у краме па месцы адбывання пакарання, а таксама забяспечыць выкананне права на спатканне з роднымі.

            *   *   *
Смартмоб (англ.: smart mob — разумны натоўп) — форма самаарганізаванай акцыі з дапамогай эфектыўнага выкарыстання высокіх тэхналогій. Як зазначана ў Facebook-групе «Мы патрабуем змякчэння рэжыму ўтрымання Дашкевіча і Ліхавіда», гэта нібыта пікет, а нібыта і не.

Паводле http://nn.by 

 

Нагадаем, вы можаце падтрымаць палітвязьня лістом:

Ліхавід Мікіта. 211440, Віцебская вобл.,г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8. Папраўчая калонія № 10.

Дашкевіч Зьміцер. 213410, Магілёўская вобл., г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, папраўчая калёнія №9.

[ Поўны сьпіс адрэсаў палітвязьняў ]

Падзяліцца:

Каментары