Паўла Сяргея адлічваць ня будуць

Паўла Сяргея адлічваць ня будуць

Пасьля агалоскі ў СМІ сытуацыі з адлічэньнем, адміністрацыя каледжу зьмяніла сваё рашэньне.

Аб гэтым сёньня Паўлу Сяргею паведаміў у каледжы майстар. З дырэктарам Павал сустрэцца сёньня ня змог.

17 лістапада, пасьля агучваньня ў інфармацыі аб адлічэньні маладафронтаўца за антыкамунізм, у Маладзечанскі дзяржаўны палітэхнічны каледж, дзе навучаецца Павал, пачалі тэлефанаваць журналісты й праваабаронцы з просьбаю патлумачыць сытуацыю. Гэта, па словах Паўла, давяло да гістэрыкі кіраўніцтва каледжу.

Нагадаем, 7 лістапада ў гадавіну бальшавіцкаг перавароту Павал Сяргей з паплечнікамі закідаў яйкамі сымбаль памерлай камуністычнай эпохі — помнік Леніну, за што трапіў на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

 

Малады Фронт выказвае падзяку журналістам і правабаронцам за асьвятленьне сытуацыі.

Падзяліцца:

Каментары