Павал Сяргей у войску

Павал Сяргей у войску

15 сьнежня паплечнікі й родныя наведалі палітпрызыўніка Паўла Сяргея. Як ні ціснула кіраўніцтва часткі, куды накіравалі юнака, на маладафронтаўца, ён прынцыпова адмовіўся прымаць вайсковую прысягу. “Па-першае, я хрысьціянін і прымаць прысягу пад бязбожнае камуністычнае сымболікай я ня буду. Па-другое, я маладафронтавец і ўжо прысягаў перад Госпадам і сябрамі на вернасьць сваёй Айчыне й свайму народу!” – аргументаваў Павал сваё рашэньне.

Юнак распавёў і некалькі гісторыяў.

***

“На наступны дзень, як адзін з саслужбоўцаў даў мне тэлефон, каб я мог зьвязацца з сябрамі, у частку прыехалі супрацоўнікі контрвыведкі. Як вынік іх візыту, усіх, хто праходзіць тэрміновую службу, пазбавілі мабільнае сувязі.”

***

“Я паставіў кіраўніцтву ўльтыматум: ці мне дазволяць сустрэцца з роднымі й сябрамі ў дзень прысягі, ці я абвяшчаю галадоўку. Кіраўніцтва пагадзілася, пры ўмове, што паплечнікі ня будуць праводзіць ніякіх несанкцыянаваных мерапрыемстваў. Каб я змог паведаміць сябрам гэтыя  ўмовы, мне далі мабільны тэлефон. У далейшым, калі буду пазбаўлены мабільнае сувязі, буду выкарыстоўваць дадзены правераны спосаб ”, – жартуе юнак.

Таксама вядома, што хлопца цягам бліжэйшых двух тыдняў перавядуць у іншую частку. Агулам Павал пачувае сябе бадзёра, на здароўе ня скардзіцца.

Падзяліцца:

Каментары

  1. abaronca (Dec 16, 2012:10:13)Адказаць

    Пашка, ты яшчэ ўсім пакажаш! 🙂
    Усё толькі пачынаецца! 🙂

  2. Вова (Apr 16, 2013:16:00)Адказаць

    Считаешь себя самым обиженным и лишенным? Рядом с тобой есть еще полсотни тех кто найдет в себе силы перенести все лишения. Не стоит считать себя самым умным и лучше других.