Павал Сяргей знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна

Павал Сяргей знайшоўся ў ЦІП на Акрэсціна

Толькі што актывіст “Маладога Фронту” Сяргей Павал знайшоўся ў ЦІП на Акрэсьціна. Аб гэтым паведаміў дзяжурны па цэнтру ізаляцыі Вакульчык Яўген, раней ён і яшчэ адзін сумнавядомы дзяжурны Есмантовіч Сяргей паведамлялі што актывіста да іх не дастаўлялі.

Юнак быў затрыманы ўчора каля 21 гадзіны ў Фрунзенскім раёне г. Менска, на яго быў складзены пратакол па артыкулу 17.1, дробнае хуліганства.

“Затрыманне адбылося відавочна з нагоды набліжэння Чарнобыльскага Шляху, чыноўнікі пры дазволе мерапрыемства пыталіся дэманстраваць адсутнасць страху, але зараз намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама палкоўнік Ігар Яўсееў разам са сваімі апрычнікамі дэманструе трусасць перад акцыяй народнага пратэсту,” — каментуе намеснік старшыні “Маладога Фронту” Мікалай Дземідзенка.

Судзіць маладафронтаўца будуць толькі ў сераду, 25 красавіка у судзе Фрунзенскага раёну.

Падзяліцца:

Каментары