Павал Севярынец: “Малады Фронт” ёсць і гэта рэжым пастаянна нарвуе

Павал Севярынец: “Малады Фронт”  ёсць і гэта рэжым пастаянна нарвуе

“Малады Фронт” –  гэта адна з мацнейшых маладзёвых арганізацый. А моладзь — гэта будучыня. Акцыі “Маладога Фронту” нагадваюць рэжыму, што дзейнічае пакаленне. Сотні тысяч чытачоў інтэнету апроч інфармацыі,  пасля правядзення фронтаўскіх акцый, атрымоўваюць яшчэ і нагадванне, што час рэжыму мінае, праходзіць.

Час ад часу ў рэжыма ўзнікаюць такія спазмы. Калі рэжым асабліва моцна дастае дзейнасць маладафронтаўцаў, то праводзяцца такія аблавы, распачынаюцца крымінальныя справы.

Узмацненнем рэпрэсій улада спрабуе спыніць дзейнасць арганізацыі, але тым самым выбірае самы верны спосаб умацаваць “Малады Фронт”. І трэба яшчэ вышэй падняць той чырвона белы сцяг, сцяг Хрыстовай перамогі. Ён пакутніцкі, ён ахвярны – трэба памятаць. Але, тым вышэй ён падымаецца, калі адбываюцца вось такія нейкія рэпресіі, нейкі  ціск. У рэшце рэшт усё гэта будзе ацэнена народам, гісторыяй і Богам.

Не думаю, што аблавы на “Малады Фронт” звязаныя з прызначэннем новага міністру МЗС. Такой хуткай рэакцыі, думаю, што не можа быць. Гэта літэральна некалькі дзён. Звычайная бюракратычная сістэма куды больш разварочвае.

У любым разе “Малады Фронт”  нас пастаянна здзіўляе. Зараз вясна – гэта пара маладафронтаўская. Актыўнасць “Маладога Фронту” выклікае  шалёную рэакцыю ў адказ. Проста рэжым лічыць, што апазіцыя  па сутнасці прыбітая: т.б. некаторые ў турме, некаторых ледзь выпусцілі, некаторыя за мяжой, хтосьці пад кантролем. Здавалася, усё зачысцілі. А вось тут раптам “Малады Фронт”!  І ўвесь час проста ніяк не знішчыць, не ўзяць яго пад кантроль. Ужо і “ЗУБРА” няма, таго слаўнага маладзёвага руху, які мог таксама арганізовываць вельмі сур’ёзныя акцыі па ўсёй Беларусі. Няма ўжо і БНФу такога, які сапраўды скалыхнаў грамадства. А “Малады Фронт”  ёсць і гэта рэжым пастаянна нарвуе.

Падзяліцца:

Каментары