Палітвязень Павал Вінаградаў паведаміў пра свой намер выйсці 19 снежня на Плошчу і выказаць сваю салідарнасць з падзеямі мінулага году. Падтрымаць беларусаў, падтрымаць палітвязняў.
Павел Вінаградаў таксама прынясе зніч, каб нагадаць “людзям у гэтай краіне”, “як у нас скралі выбары”. Ён не бачыць неабходнасці ў масавых акцыях, паколькі ў гэты дзень і так шмат хто пацярпеў. “Гэта дзень нашай паразы. І нагадваць пра гэта вельмі гучна, я думаю, не варта”, – сказаў Павел Вінаградаў “Белсату”. Але паабяцаў разам з іншымі дэмакратычнымі актывістамі, неабыякавымі беларусамі прынесці “свой свет” на вуліцы Менска.
А вось адправіць паштоўкі тым, хто трапіў за краты, у гэты дзень будзе вельмі дарэчы, лічыць былы палітвязень.
Актывіста кампаніі “Гавары праўду!” Паўла Вінаградава асудзілі ў справе 19 снежня на 4 гады зняволення. Яго і яшчэ дзесяць палітвязняў вызвалілі 14 верасня на загад Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле belsat.eu
Rollton (Dec 15, 2011:11:43)
Ну вот, хоть признает бесполезность всех этих сборищ. Но почуму-то ж идет снова! Ну и получит опять. Только уже никто не амнистирует. ИМХО.
Стас (Dec 15, 2011:12:19)
CСам признает что митинг лузеров получится опять но свечку зажжет)
abaronca (Dec 15, 2011:21:05)
Ён кажа пра тое, што мітынг па ягонаму меркаванню не трэба, а салідарнасць і выказванне грамадзянскай пазіцыі неабходна.
abaronca (Dec 15, 2011:21:05)
Ён кажа тое, што мітынг па ягонаму меркаванню не трэба, а праява грамадзянскай пазіцыі і салідарнасці – неабходна.