Павел Севярынец: Уладзе трэба больш карнікаў

Павел Севярынец: Уладзе трэба больш карнікаў

Дыктатар імкнецца завербаваць як мага больш наймітаў і зрабіць з іх ланцужных сабак. Так палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў інфармацыю пра чарговы набор у шэрагі АМАПа.

«Людзі не хочуць ісці ў структуру, якая займаецца пераследам іншадумцаў, якая па загаду Лукашэнкі хапае людзей на вуліцах і «славіцца» карнымі акцыямі. Катастрафічная сітуацыя з кадрамі прымушае ўлады ісці на адчайныя меры», — адзначыў палітвязень.

Ён таксама дадаў, што беларуская ўлада гатовая набіраць у шэрагі карнікаў усіх, хто гатовы беспярэчна падпарадкоўвацца і махаць дубінкамі.

«Цяжка нават уявіць да чаго гэта прывядзе. Дадзены выпадак не ўпісваецца ні ў рамкі закона, ні здаровага сэнсу. Бо ў шэрагі гэтых падраздзяленняў набіраюць фізічна падрыхтаваных людзей, якія як мінімум прайшлі службу ў войску. Абсурднасць такой ідэі відавочная», — сказаў на заканчэнне Павел Севярынец.

Нагадаем, што ГАУС горада Пінска праз мясцовы тэлеканал абвясціў набор новых супрацоўнікаў у свае шэрагі.

Згодна з размешчанай аб’явай, каб стаць байцом АМАП, неабходныя мінімальныя патрабаванні: закончаная сярэдняя адукацыя і ўзрост да 25 гадоў. Асобна падкрэсліваецца, што служба ў войску неабавязковая.

charter97.org

Падзяліцца:

Каментары