Павіншуй Зьмітра Дашкевіча зь юбілеем!

Павіншуй Зьмітра Дашкевіча зь юбілеем!

20 ліпеня палітычна зьняволены лідар Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч сустрэне 30-годзьдзе за турэмнымі кратамі.

Маладафронтаўцы заклікаюць кожнага неабыякавага й салідарнага даслаць незаконна асуджанаму вязьню паштоўкі зь віншаваньнямі:

Дашкевічу Зьмітру Вячаслававічу
вул. Дабралюбава, 16, ВК-9 (карантын)
213410. г. Горкі

Да дня народзінаў Зьмітра Дашкевіча маладафронтаўцы падрыхтавалі падрунак — новы дызайн сайту.

Артыкулы й старонкі навінаў старога сайту будуць дасяжныя па тым жа спасылкам, галоўная старонка старога сайту будзе дасяжнай па адрэсе www.mfront.net/stary.php

 

Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы з паплечнікам Эдуардам Лобавым 18 сьнежня 2010 г. за дзень да Плошчы — вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў. Дваіх маладафронтаўцаў беспадстаўна абвінавацілі ў хуліганстве й прысудзілі да арыштаў.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Мінак (Jul 18, 2011:00:47)Адказаць

    Фігасабе, Ужо 30? О_О
    ня думаў

  2. abaronca (Jul 18, 2011:11:28)Адказаць

    Хутка-такі час ідзе. : )

    Але паспяшайцеся віншаваць! Калі сёння адправіць ліст — заўтра ён будзе ў Горках! Астатняе, ужо на разгляд гуманных цэнзараў. (