Павіншуй Эдуарда Лобава з Народзінамі!

Павіншуй Эдуарда Лобава з Народзінамі!

Палітвязьню 1 сьнежня споўніцца 23 гады. У сакавіку Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Маладафронтаўцы заклікаюць падтрымаць палітвязьня ў сьвяточны для Эдуарда Лобава дзень, калі ён вымушаны знаходзіцца за кратамі.

Што можна зрабіць? Як павіншаваць?

Закідвайце паштоўкамі, адсылаййце па адной кніжачцы, пералічвайце грошы — не кідайце незаконна асуджанага ў бядзе, будзе карысна любая ўвага.

Адрэсы палітвязьняў можна пабачыць на нашым сайце.

Эдуард Лобаў. 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а / с 20, папраўчая калонія № 22.

Актывіст “Маладога фронту” Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму. Юнака прэвентыўна затрымалі разам са Зьмітром Дашкевічам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў і абвінавацілі ў зьбіцьці выпадковых мінакоў. Праваабаронцы ацанілі прысуд і затрыманьне як палітычны пераьслед актывістаў. “Міжнародная амністыя” прызнала вязьнямі сумленьня Эдуарда Лобава і Змітра Дашкевіча.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Dec 01, 2011:12:20)Адказаць

    Мужны, непахісны, адказны хлопец! Віншуем! Жадаем хутчэйшага вызвалення! Жадаем Эдуарду Божае ласкі! Жыве Беларусь!