Перабоі са свінінай або як жыць па-свінску. ТОП-11.

Перабоі са свінінай або як жыць па-свінску. ТОП-11.

Ппаспрабуем зазірнуць у нашы свінарнікі, паглядзець на нашых свінняў і правядзём невялікі свіны конкурс прыгажосці. Трохі гумару і шмат сэнсу.

Нядаўна мы ўсе змаглі пераканацца, што ў краіне ёсць значнае пагалоўе быкоў.
 
Ну хіба не падобныя? Тым дзіўней прагучала навіна пра перабоі са свінінай у крамах. Цікава і заўвага нашага дыктатара з нагоды таго, што “ў сельскай гаспадарцы конь не валяўся”.

На адзінаццатым месцы ў нашым імправізаваным свінскім конкурсе вось гэтая свіння (малюнак зьлева). Заўважце, як яна падобная на спадара Майсеева Леаніда Сяргеевіча (малюнак справа — не пераблытайце!). Чалец рады Рэспублікі, заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі.

Дзясятае месца дзеляць свіння пад нумарам пяць (зьлева) і Крупец Леанід Фёдаравіч (справа). сябар пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, навуковец — аграном, перакладнік з іспанскай мовы. Мабыць, свінням трэба тлумачыць, што ім трэба парасіцца, толькі па-іспанску і толькі седзячы ў чыстых кабінетах Рады Рэспублікі.

Месца нумар дзевяць занялі сапраўдныя зоркі, Мароз Юры Дзмітрыевіч і вось гэтая свіння. Інжынер-механік, заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі, таксама ў Радзе Рэспублікі. Колькі камбайнаў замацавана за Радай Рэспублікі? Ну патрэбен жа ім за чымсьці інжынер-механік.

Месца нумар восем упэўнена заняла вось гэтая свінка і разам з ёй Парахневіч Ірына Міхайлаўна (на малюнку гэта тая, якая аддалена нагадвае чалавека), сябар пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансам. Наогул яна таваразнавец…

Наступнае месца заняла гэта пара. Той хто ў гальштуку, гэта Рэвякоў Васіль Апанасавіч, таксама сябар Рады Рэспублікі, супрацоўнік камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі. У мінулым жыцці, ну ў тым, што было да белага кабінета, ён быў заатэхнікам. Кіраваў цэхам жывёлагадоўлі. А ў гэтым жыцці бяспекай краіны ведае. Вызначае, мабыць, якое трэба пагалоўе быкоў і колькі свінняў на пражытак замацаваць за імі, такі заатэхнік-танкіст.

Шостае месца пакінулі за сабой свіння ў пары з Армяком Рыгорам Пятровічам. Навуковец-аграном. Таксама сябар Рады Рэспублікі. Павінен глядзець за нітратамі ў агурочках у сябе ў агракамбінаце “Ждановічы”, а ён у Радзе Рэспублікі, не да таго яму. Цэлымі днямі любуецца ганаровай граматай Адміністрацыі дыктатара, толькі ці ганаровая яна, вось у чым пытанне.

Вось наша фінішная пяцёрка лепшых. І адкрывае яе Якубовіч Павел Ізотавіч са сваім калегам. У Раду Рэспублікі прызначаны самім дыктатарам. У свінні ёсць адна добрая якасць, якой няма ў Паўла Ізотавіча, ведаючы, што не ўмее пісаць, свіння будзе імкнуцца чытаць.

 

Чацвёртае месца ўпэўнена трымае намеснік старшыні Сталай камісіі Рады Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Ятусевіч Антон Іванавіч. Дарэчы які скончыў ветэрынарны інстытут, зоаветтэхнік, ветдоктар, доктар ветэрынарных навук (Антон Іванавіч той, хто справа). А здавалася б — ветэрынарыя і жывёлагадоўля, гэта нешта зусім не падобнае на адукацыю, навуку, культуру і сацыяльнае развіццё…

 

Прызавую тройку адкрывае свінарылая авечка ці авечка падобная свіння разам з намеснікам старшыні Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі Адашкевічам Уладзімірам Сцяпанавічам. Таксама навуковы аграном. Былы старшыня калгасу. Свінням вельмі патрэбна інфармацыя, каб якасна парасіцца. Ды і пытанне нацыянальных адносін свінняў вельмі моцна турбуе наша грамадства. Чаму свінняў? Ну таму што правы людзей даўно ўжо нікога не хвалююць.

Віцэ чэмпіёнам стаў Вусік Васіль Пятровіч са сваім свіным сябрам.  Сябар пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансам і падатковай палітыцы. Сапраўды, каму як не навуковаму аграному, брыгадзіру трактарнай брыгады разбірацца ў пытаннях падатковай палітыкі, фінансах і бюджэце, ну ў пытаннях каго абкласці данінай, каб потым праз бюджэт падкласці пад ляжачага каня  народныя грошы, каб мякчэй і ўтульней яму ляжалася.

Хто ж стаў пераможцам? Гэта сапраўдны кнор, чэмпіён сярод свінняў.

 

 

 

 

 

Спадары, высокія службоўцы, не крыўдуйце, калі ласка, сапраўды, нікога не жадаў пакрыўдзіць. Але вось у вас, паважаныя чытачы, жадаў спытаць, як вы самі думаеце, ці добра, калі ва Ўрадзе кіруюць аграномы і ветэрынары, а ў крамах знікае свініна? Хоць некаторыя свініну хіба што ў сне ўбачыць могуць, толькі не ў халадзільніку. Краіна, дзе кіраўнічыя пасады аддаваліся даяркам, ужо з карты свету знікла. Ці не знікнем мы разам з ёй — вось у чым пытанне.

Асабліва засмучае калі гэтыя свінарылыя і буйнапузыя жадаюць нас загнаць вось сюды (малюнак справа). Распрануць цалкам, абрабаваць і паставіць у кухоннае стойла – рохкайце ў хаце, а на вуліцу ні-ні.

 

 БГ Ваза

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Фронтавец (Aug 05, 2011:16:14)Адказаць

    А дзе галоўная сьвіньня? 🙂

  2. Раман (Aug 05, 2011:22:55)Адказаць

    гумар і смутак..
    як заўсёды