- Малады Фронт - http://mfront.net -

Перабоі са свінінай або як жыць па-свінску. ТОП-11.

Ппаспрабуем зазірнуць у нашы свінарнікі, паглядзець на нашых свінняў і правядзём невялікі свіны конкурс прыгажосці. Трохі гумару і шмат сэнсу.

Нядаўна мы ўсе змаглі пераканацца, што ў краіне ёсць значнае пагалоўе быкоў.
[1]  [2]
Ну хіба не падобныя? Тым дзіўней прагучала навіна пра перабоі са свінінай у крамах. Цікава і заўвага нашага дыктатара з нагоды таго, што “ў сельскай гаспадарцы конь не валяўся”.

[3] [3]На адзінаццатым месцы ў нашым імправізаваным свінскім конкурсе вось гэтая свіння (малюнак зьлева). Заўважце, як яна падобная на спадара Майсеева Леаніда Сяргеевіча (малюнак справа — не пераблытайце!). Чалец рады Рэспублікі, заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі.

[4] [5]Дзясятае месца дзеляць свіння пад нумарам пяць (зьлева) і Крупец Леанід Фёдаравіч (справа). сябар пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па заканадаўству і дзяржаўнаму будаўніцтву, навуковец — аграном, перакладнік з іспанскай мовы. Мабыць, свінням трэба тлумачыць, што ім трэба парасіцца, толькі па-іспанску і толькі седзячы ў чыстых кабінетах Рады Рэспублікі.

[6] [7]Месца нумар дзевяць занялі сапраўдныя зоркі, Мароз Юры Дзмітрыевіч і вось гэтая свіння. Інжынер-механік, заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі, таксама ў Радзе Рэспублікі. Колькі камбайнаў замацавана за Радай Рэспублікі? Ну патрэбен жа ім за чымсьці інжынер-механік.

[8] [9]Месца нумар восем упэўнена заняла вось гэтая свінка і разам з ёй Парахневіч Ірына Міхайлаўна (на малюнку гэта тая, якая аддалена нагадвае чалавека), сябар пастаяннай камісіі Рады Рэспублікі па эканоміцы, бюджэту і фінансам. Наогул яна таваразнавец…

[10] [11]Наступнае месца заняла гэта пара. Той хто ў гальштуку, гэта Рэвякоў Васіль Апанасавіч, таксама сябар Рады Рэспублікі, супрацоўнік камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспекі. У мінулым жыцці, ну ў тым, што было да белага кабінета, ён быў заатэхнікам. Кіраваў цэхам жывёлагадоўлі. А ў гэтым жыцці бяспекай краіны ведае. Вызначае, мабыць, якое трэба пагалоўе быкоў і колькі свінняў на пражытак замацаваць за імі, такі заатэхнік-танкіст.

[12] [13]Шостае месца пакінулі за сабой свіння ў пары з Армяком Рыгорам Пятровічам. Навуковец-аграном. Таксама сябар Рады Рэспублікі. Павінен глядзець за нітратамі ў агурочках у сябе ў агракамбінаце “Ждановічы”, а ён у Радзе Рэспублікі, не да таго яму. Цэлымі днямі любуецца ганаровай граматай Адміністрацыі дыктатара, толькі ці ганаровая яна, вось у чым пытанне.

[14] Вось наша фінішная пяцёрка лепшых. І адкрывае яе Якубовіч Павел Ізотавіч са сваім калегам. У Раду Рэспублікі прызначаны самім дыктатарам. У свінні ёсць адна добрая якасць, якой няма ў Паўла Ізотавіча, ведаючы, што не ўмее пісаць, свіння будзе імкнуцца чытаць.

 

[15] [16]Чацвёртае месца ўпэўнена трымае намеснік старшыні Сталай камісіі Рады Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Ятусевіч Антон Іванавіч. Дарэчы які скончыў ветэрынарны інстытут, зоаветтэхнік, ветдоктар, доктар ветэрынарных навук (Антон Іванавіч той, хто справа). А здавалася б — ветэрынарыя і жывёлагадоўля, гэта нешта зусім не падобнае на адукацыю, навуку, культуру і сацыяльнае развіццё…

 

[17] [18]Прызавую тройку адкрывае свінарылая авечка ці авечка падобная свіння разам з намеснікам старшыні Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі Адашкевічам Уладзімірам Сцяпанавічам. Таксама навуковы аграном. Былы старшыня калгасу. Свінням вельмі патрэбна інфармацыя, каб якасна парасіцца. Ды і пытанне нацыянальных адносін свінняў вельмі моцна турбуе наша грамадства. Чаму свінняў? Ну таму што правы людзей даўно ўжо нікога не хвалююць.

[19] [20]Віцэ чэмпіёнам стаў Вусік Васіль Пятровіч са сваім свіным сябрам.  Сябар пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце, фінансам і падатковай палітыцы. Сапраўды, каму як не навуковаму аграному, брыгадзіру трактарнай брыгады разбірацца ў пытаннях падатковай палітыкі, фінансах і бюджэце, ну ў пытаннях каго абкласці данінай, каб потым праз бюджэт падкласці пад ляжачага каня  народныя грошы, каб мякчэй і ўтульней яму ляжалася.

[21] [22]Хто ж стаў пераможцам? Гэта сапраўдны кнор, чэмпіён сярод свінняў.

 

 

 

 

 

Спадары, высокія службоўцы, не крыўдуйце, калі ласка, сапраўды, нікога не жадаў пакрыўдзіць. Але вось у вас, паважаныя чытачы, жадаў спытаць, як вы самі думаеце, ці добра, калі ва Ўрадзе кіруюць аграномы і ветэрынары, а ў крамах знікае свініна? Хоць некаторыя свініну хіба што ў сне ўбачыць могуць, толькі не ў халадзільніку. Краіна, дзе кіраўнічыя пасады аддаваліся даяркам, ужо з карты свету знікла. Ці не знікнем мы разам з ёй — вось у чым пытанне.

[23]

Асабліва засмучае калі гэтыя свінарылыя і буйнапузыя жадаюць нас загнаць вось сюды (малюнак справа). Распрануць цалкам, абрабаваць і паставіць у кухоннае стойла – рохкайце ў хаце, а на вуліцу ні-ні.

 

 БГ Ваза