Першыя прысуды брытанскім пагромшчыкам — да 6 месяцаў

11.08.2011:18:03
0
890
Навіны, Сьвет
Першыя прысуды брытанскім пагромшчыкам — да 6 месяцаў

Вечарам 10 жніўня на паскораным працэсе былі агучаны першыя прысуды двум маладым чалавекам, каторыя ўдзельнічалі ў паграмах у Манчэсьцеры.

Іх прысудзілі да турэмнага зьняволеньня тэрмінам на 10 і 16 тыдняў, піша Deutsche Welle. Брытанская паліцыя ўжо затрымала амаль 1200 падазроных ва ўдзеле ў вулічных пагромах. Толькі ў Лёндане арыштаваны 820 чалавек, 279 зь іх ужо атрымалі абвінавачваньні, паведамляе агенцтва DAPD.

Максымальны тэрмін брытанскім пагромшчыкам — 6 месяцаў зьняволеньня. Варта паведаміць пра гэта беларускім палітвязьням — асуджаным на тэрмін зьняволеньня да 6 гадоў за разьбітае шкло 19 сьнежня 2010 г. — Уладзімеру Яроменку й Мікіце Ліхавіду. А яшчэ лепей  — судоваму корпусу Менска.Брытанскія “хуліганы” ня толькі палілі гарады, але ж і рабавалі крамы, дамы, аўтамабілі, банкаматы, наўмысна зьбівалі паліцыянтаў. І атрымалі справядлівы судовы вырак. Сыстэма эўрапейскага правасудзьдзя накіравана на выпраўленьне асобы, а не на катаваньні апанэнтаў улады. Беларускія палітвязьні — атрымалі палітычна матываваны тэрмін зьняволеньня ў некалькі гадоў па загаду хворай сыстэмы на чале з псыхічна хворым узурпатарам.

Розьніца паміж Менскам і Лёнданам ня толькі ў 2196 км адлегласьці. Вялікая прорва ў сыстэме правасудзьдзя: 6 гадоў за разьбітае шкло й 6 месяцаў за спалены горад.

Беспарадкі ў Англіі пачаліся 6 жніўня ў Лёндане. Спачатку ўдзельнікаі акцыі пратэсту патрабавалі правядзеньня расьледаваньня сьмерці Марка Дугана, забітага паліцыянтамі. Пазьней хваля беспарадкаў ахапіла некалькі райнаў брытанскай сталіцы, а таксама гарады Ліверпуль, Манчэсьцер, Бірмінгейм і Брыстоль. Брытанская паліцыя паведамляе, што забіты быў гангстэрам і спрабаваў уцячы, страляючы ў паліцэйскіх. Сваякі Дугана сьцьвярджаюць, што Марк вельмі добры чалавек, а паліцыянты пачалі страляць першым, бо Дуган быў чарнаскурым.

На некалькі дзён у Лёндане пачалася “каляровая” вайна. Выданьне Guardian цытуе паведамленьне, праз якое ў сацыяльных сетках пагромшчыкі заклікалі выходзіць на вуліцы: “Усе, з усіх канцоў Лёндану, сустракайцеся ў цэнтры на Оксфард Сэркус!! Там будуць граміць крамы, так што можна прыйсьці  й пажывіцца (бясплатным таварам)!!! f*ck гэтых копаў, мы прагонім сваім бунтам! Гэта каляровая вайна, таму, калі бачыш брата, САЛЮТ яму, калі бачыш копа… СТРАЛЯЙ!”

“Калі паліцыя ня ўстане навесьці парадак, то ініцыятывы мусяць узяць у свае рукі ўльтраправыя” заяўляў Стывен Ленан (Stephen Lennon) — старшыня Лігі абароны Англіі (English Defense League). Каля тысячы сябраў арганізацыі выходзілі на вуліцы, каб спыніць пагромы. Да іх далучаліся мясцовыя жыхары.

Цяпер беспарадкі на вуліцах гарадоў Англіі сьціхаюць. Суды выносяць вірдыкты вінаватым у пагромах і, у адрозьніньне ад беларускіх, у назвычайным выпадку працуюць кругласуткава.

Падзяліцца:

Каментары