Песня кампаніі “Украінская музыка для Беларусі” прызнана адной з найлепшых у Беларусі

Песня кампаніі “Украінская музыка для Беларусі” прызнана адной з найлепшых у Беларусі

Па выніках музычнага сезону 2010-2011 года песня ўкраінскага гурта “Фіолет” прызнаная адной з найлепшых на найбольш папулярным музычным партале Беларусі “Тузіне Гітоў” www.music.fromby.net . Пераможца конкурса вызначаўся праз галасаванне і рэцэнзіі музычных крытыкаў. Песня “Месца пакуты” украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на партале цягам апошняга года.

Дзякуючы гэтаму песня “Фіолета” таксама ўвойдзе ў музычную складанку, якую выдасць кампанія “Вігма”.

Адзначым, што ў конкурсе маглі ўдзельнічаць толькі беларускамоўныя песні. Першае ж месца ў конкурсе атрымаў “Ляпіс Трубяцкі” са сваёй песняй “Грай”.

Вакаліст “Фіолета” Сяргей Мартынюк, пасля таго як сталі вядомыя канчатковыя вынікі конкурсу паведаміў, што ў бліжэйшы час песня будзе выдадзеная ў паўнавартасным рок-варыянце і на яе будзе зняты кліп. Акрамя увесь гурт “Фіолет” хацеў бы падзякаваць тым людзям, якія галасавалі за песню “Месца пакуты” на “Тузіне Гітоў”.

Нагадаем, што гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампанія “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспяваюць песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.

Ініцыятарам кампаніі выступіла грамадская арганізацыя Цэнтр “Супрацоўніцтва без межаў”.

P.S Пачуць песню можна тут:

Прэс-служба Цэнтру Супрацоўніцтва без межаў

Падзяліцца:

Каментары