«Пераднавагоднія шмоны» у калёніі Эдуарда Лобава

«Пераднавагоднія шмоны» у калёніі Эдуарда Лобава

У івацэвіцкай калёніі, дзе адбывае пакараньне маладафронтавец Эдуард Лобаў, пачаўся пэрыяд, які вязьні называюць «пераднавагоднім шмонам».

На турэмнай мове «шмон» — гэта ператрус. Пра гэта маці палітвязьня Марына Лобава даведалася падчас доўгатэрміновага спатканьня з сынам, якое закончылася на гэтым тыдні. 

«Спытала яго, чаму гэтак доўна не пісаў, дык ён спаслаўся на занятасьць і патлумачыў, чым пэўна быў заняты ў вольны час», — распавялаМарына Лобава.

«Казаў, што перад спатканьнем было шмат спраў, трэба было папрышываць на зімовую вопратку біркі, бо трэба абавязкова быць з турэмнымі біркамі. Яшчэ наводзіў парадкі ў сваіх рэчах і паперах, бо пачынаюцца пераднавагоднія ператрусы. Можа шукаюць алькаголь, бо зараз перад Новым годам шмат спатканьняў і нехта можа пранесьці. У іх гэта кожны год адбываецца. Сын кажа, што пасьля ператрусаў шмат часу вымагае, каб усё прыбраць і раскласьці па месцах».

Эдуард Лобаў адбывае 4 гады зьняволеньня нібыта за бойку з мінакамі, якая адбылася на дзень на прэзыдэнцкіх выбараў. Актывіст казаў у судзе, што гэта была арганізаваная спэцслужбамі правакацыя. 18 сьнежня будзе 3 гады, як Эдуард Лобаў знаходзіцца за кратамі. Пісаць прашэньне аб памілаваньні палітвязень адмовіўся.

Радыё Свабода

Падзяліцца:

Каментары