Ператрус у Паўла Жызьнеўскага

Ператрус у Паўла Жызьнеўскага

У актывіста “Маладога Фронту” Паўла Жызьнеўскага (пляменніка забітага на Майдане Міхася Жызьнеўскага) адбываецца ператрус.

У самога Паўла цяпер адключаны тэлефон. Як распавядае сустаршыня МФ Андрусь Цянюта, Павал, каторы жыве ў Гомелі, прыехаў сёньня да сваёй бабулі ў вёску Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на. У вёсцы яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным.

“Мы мяркуем, — гаворыць Андрусь Цянюта, — што ператрус ў Паўла Жызьнеўскага зьвязаны з акцыяй на “Дзень Волі”, што пройдзе заўтра ў Менску. Справа ў тым, што Павал зьбіраўся ад бабулі ехаць на сустрэчу з нашымі актывістамі, а потым разам яны плянавалі ехаць у Менск, на акцыю”.

Прэс-служба Маладога Фронту будзе паведамляць аб далейшым разьвіцьці падзеяў.

Абноўлена:

Па стане на 23:40 24 сакавіка ператрус у Паўла Жызьнеўскага скончаны. Маладафронтавец накіроўваецца цяпер у Гомель. Міліцыянты прасілі Паўла падпісаць пратакол ператрусу, але ён адмовіўся.

Падзяліцца:

Каментары