Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
МЕНСКАЯ СУСТРЭЧА АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА З ВЫБАРШЧЫКАМІ ПРАЙШЛА З ВЯЛІКІМ ГРАМАДЗКІМ РЭЗАНАНСАМ

Ня гледзячы на забарону сёньняшняй сустрэчы Мілінкевіча з выбаршчыкамі, на пляц Волі здолела прыйсьці каля пяці тысячаў менчукоў.

Па сьведчаньні ўдзельнікаў мерапрыемства, міліцыянты паводзілі сябе няўпэўнена, ня ведалі як рэагаваць на воклічы "Міліцыя з народам!", "Верым, можам, пераможам!".

Прыезд адзінага кандыдата на пасаду Прэзідэнта ад дэмакратычных сілаў краіны - Аляксандра Мілінкевіча - ўдзельнікі сустрэчы віталі гучнымі выклікамі "Жыве Беларусь!" і "Мы за Мілінкевіча!". Аляксандар Мілінкевіч разам з некалькімі тысячамі чалавек прайшоў адзін квартал гораду і распачаў свой выступ на прыступках Дому фізкультуры. Аляксандр Мілінкевіч яшчэ раз нагадаў беларусам, аб тым, што яны свабодныя людзі, але зараз гэтую свабоду неабходна адстаяць. Пасьля выступу кандыдата на пасаду Прэзідэнта людзі паступова разыйшліся.

Трэба адзначыць, што за сходам сачылі людзі ў цывільным, а пляцоўку, дзе праходзіла сустрэча, акружваў амап. Яшчэ некалькі аўтобусаў з амапам стаялі каля месца сходу.

Сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з выбаршчыкамі прайшла без затрыманьняў і сілавых захадаў з боку ўладаў.





















Фатаздымкі Ігара Крaшэўскага :

















































[2 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога Фронту