Плошча — 2010: памятаем, салідарныя!

Плошча — 2010: памятаем, салідарныя!

Увечары 19 сьнежня пасьля «перавыбраньня» Лукашэнкі на прэзідэнцкі пост у цэнтры Менску прайшла акцыя. На вуліцы сталіцы выйшлі дзясяткі тысячаў незадаволеных грамадзянаў, якія патрабавалі зьмены ўраду. Акцыя завяршылася шматлікімі затрыманьнямі і крымінальнымі справамі аб масавых беспарадках, у тым ліку ў дачыненьні да кандыдатаў у прэзідэнты. Адзін зь іх, Мікалай Статкевіч, да гэтага часу знаходзіцца за кратамі. Алесь Міхалевіч і Андрэй Саньнікаў атрымалі палітычны прытулак за мяжой. Эдуард Лобаў, сустаршыня Маладога Фронту, не дайшоў да Плошчы, але й зараз за кратамі.

З нагоды тых падзей апазыцыйныя актывісты з Гомелю штогод вывешваюць нацыянальныя сьцягі на вуліцах, учорашні дзень ня стаў выключэньнем. Нягледзячы на тое, што міліцыянтаў на вуліцах сёньня было больш, чым звычайна, сьцягі былі ўзнятыя.

Першы сьцяг быў вывешаны непадалёк ад будынку КДБ, другі – ля суду Цэнтральнага і Чыгуначнага раёнаў, дзе звычайна фальсыфікуюць справы супраць гомельскіх апазыцыянераў.

ylHw_7WhZmM 1312423

Ідэю для вывешваньня трэцяга сьцягу гомельскія актывісты запазычылі ў сяброў з Украіны. Бел-чырвона-белы сьцяг упрыгожыў елку ля ўезду ў Гомель.

jsajaesjdrae

Маладафронтаўцы зьвяртаюцца да кожнага, хто быў на Плошчы – 2010, да тых, хто хацеў, але ня здолеў да яе даехаць: дзякуй Вам за сьмеласьць, Вы — сапраўдныя героі нашай Радзімы. І мы зноў выйдзем на Плошчу, не шкадуючы свайго жыцьця, бо верым, што нашая Бацькаўшчына будзе вольнай.

Жыве Беларусь!

Падзяліцца:

Каментары

  1. Алег Гаеўскі (Dec 21, 2013:22:52)Адказаць

    На Плошчы 2010 быў. І быў назіральнікам на выбарчым участку. Бачыў усю “кухню” па прыгатаванні “патрэбнага выбара” ліхаімца Лукі. Дзякуй МФ за вельмі добры сайт.