Подпісы “За вуліцу Каліноўскага” перададзены ў Гарвыканкам

Подпісы “За вуліцу Каліноўскага” перададзены ў Гарвыканкам

Ля трохосот подпісаў “За вуліцу Каліноўскага” падаў Берасцейскі “Малады Фронт” у гарвыканкам горада.

Цягам некалькіх тыдняў доўжылася грамадскае абмеркаванне назвы новай вуліцы ў раёне “Заходняга абыходу”. Кажа адзін з ініцыятараў кампаніі Яўген Скрабутан:

1382016_629763280417974_1463821253_n

— Людзі, да якіх мы звярталіся па подпісы, вельмі пазітыўна ставіліся да нашай ініцыятывы і актыўна прымалі ў ёй удзел.

Апроч збору подпісаў, мясцовы “Малады Фронт” прапанаваў дасылаць уласнаручна звароты па назве вуліцы на адрас афіцынага выдання Берасцейскага гарвыканкама. Таксама маладафронтаўцы заклікалі грамадскасць змяшчаць фотаздымкі з таблічкай “За вуліцу Каліноўскага для Берасця” у сацыяльных сетках і суполцы “vk.com/maladyfront”. Адказ уладаў павінны атрымаць у бліжэйшыя дні, -зазначыў Яўген Скрабутан.

Паводле Беларускага Радыё Рацыя

Падзяліцца:

Каментары