Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Польская пракуратура забараніла беларускі нацыянальны сцяг

Беларускія заўзятары не маюць права ўжываць нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на міжнародных спартыўных мерапрыемствах у Польшчы. Гэта вынікае з адказу польскай пракуратуры на заяву аб здзяйсненні злачынства ў дачыненні да групы беларускіх баскетбольных заўзятараў на матчы Беларусь-Літва ў польскім Быдгошчы.

Заяву ў польскую пракуратуру паступіла ад беларускага заўзятара Ігара Шчэкарэвіча.

Паводле супрацоўнікаў польскай пракуратуры бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”. Таму беларускія заўзятары не мелі права ўжываць яго на матчы.

Адмову Шчэкарэвіча выйсці з залі, польская пракуратура патрактавала як “актыўны супраціў”. Таму супрацоўнікі аховы нічога не парушылі, калі ўжылі супраць Шчэкарэвіча сілу. Сам Шчэкарэвіч не здзіўлены такім адказам польскай пракуратуры.

Шчэкарэвіч: “Так, у мяне такі адказ не выклікае здзіўленне. Яго я атрымаў ад польскай пракуратуры, якая па майму меркаванню мэтанакіравана выдала Беларусі банкаўскія звесткі Алеся Бяляцкага. Гэта тая самая пракуратуры, якая ўжо 12 год займаецца пераследам палітычнага ўцекача Андрэя Жукаўца. Думаю ў польскай пракуратуры яшчэ шмат “беларускіх шкілетаў” у шафе. У бліжэйшы час я пракансультуюся з кіраўніцтвам Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” і вырашу якія крокі мы прымем у гэтай справе далей”.

Нагадаем, што інцыдэнт адбыўся 25 чэрвеня 2011 года на матчы чэмпіяната Еўропы па баскетболе сярод жанчын у польскім Быдгашчы. Беларускі тады гулялі з літоўкамі. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі , а пасля даволі груба выдаліла беларусаў са стадыёну.

Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”

Падзяліцца:

Каментары