Помнік Каліноўскаму ў бліжэйшы час не прадбачыцца?

Помнік Каліноўскаму ў бліжэйшы час не прадбачыцца?
Актывісты «Маладога Фронту» атрымалі адказ па сваёй прапанове ўсталяваць помнік Каліноўскаму да 150-й гадавіны паўстання ў наступным годзе.

У сярэдзіне красавіка актывістынакіравалі шэраг лістоў у гарадскія ўладныя структуры, па якіх ужо пачынаюць атрымліваць адказы. Абласны савет дэпутатаў адразу ж пераклаў адказнасць на гарвыканкам, неўзабаве прыйшоў адказ і адтуль.

– У лісце ідзе гаворка аб тым, што «мерапрыемствы, прысвечаныя 150-гадоваму юбілею народнага паўстання 1863 г., знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, – каментуе намеснік старшыні МФ Алесь Кіркевіч (на здымку), – ніякай канкрэтыкі пры гэтым не даецца. Пішацца таксама, што на 2012-2013 гг. у горадзе «рэалізоўваюцца мерапрыемствы па ўсталяванні бюста М.Багдановічу», што таксама дзіўна, бо бюст павінны былі ўсталяваць да юбілею паэта ў 2011 г., міністр культур П.Латушка вельмі спадзяваўся на гэты год, тут жа справа фактычна адкаладаецца яшчэ далей – на наступны.

Цікава было прачытаць аб «працы», якая «праводзіцца ў горадзе па ўсталяванні памятных знакаў на месцы разбураных храмаў» – па нашай інфармацыі дадзеная ініцыятыва належыць праваслаўным фундаменталістам, вядомым сваёй дэманстратыўнай адмовай ад пашпартоў, таму пры горшым раскладзе народ можа атрымаць «памятны знак» Сафійскаму сабору на месцы Фары Вітаўта, што, мягка кажучы, будзе не зусім карэктна. Ілюзіяў наконт хуткага ўсталявання помніка Каліноўскаму мы не маем, аднак нашай задачай сёння зъящляецца прапаганда гэтай ідэі, не даць людзям забыць аб сваіх героях.

http://t-styl.info

Падзяліцца:

Каментары