Помста за “Мусарок”. Тыпова ў новых традыцыях (абноўлена)

Помста за “Мусарок”. Тыпова ў новых традыцыях (абноўлена)

Грамадзкі актывіст Іван Амельчанка меў сёньня выйсьці з ізалятару на Акрэсьціна пасьля 15-дзённага арышту. Юнак паўтарае лёс нявызваленых маладафронтаўцаў.

Замест вызваленьня яго завезлі ў Маскоўскі РУУС, дзе склалі пратакол за хуліганства.

Іван Амельчанка — аўтар самаробнага плякату з надпісам «Мусарок». 26 красавіка падчас Чарнобыльскага шляху ён разгарнуў гэты плякат побач зь відэаапэратарам спэцслужбаў. Відэазапіс пэрформанса Амельчанкі стаў вельмі папулярным у інтэрнэце. Актывістам зацікавілася беларуская міліцыя, пасьля чаго Іван вырашыў сам зьявіцца ў пастарунак. У выніку 15 траўня Івана Амельчанку асудзілі да 15 сутак арышту за абразу міліцыянта.

***

Суд адбываўся ў закрытым рэжыме. Cуддзя Тацяна Мотыль пакарала Івана Амельчанку адміністратыўным арыштам на 10 сутак.
Паводле Праваабарончага цэнтру Вясна і svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары