Пра пацукоў, людзей і быкоў

Пра пацукоў, людзей і быкоў

Сярод нас з’явілася вельмі шмат выпадковых людзей. Мы не надаем гэтаму моцнага значэння, але некалькі гісторый я вам распавяду. А потым паспрабуем адсачыць шляхі вербавання рускіх наймітаў для карных атрадаў дыктатара.

Быў я нядаўна ў кампаніі нашых спартоўцаў. У госці зайшоў да іх, як мне прадставілі, высокапастаўлены супрацоўнік КДБ. Ну, падумаў я, пашанцавала мне неверагодна. Лічба, названая ім, у адказ на пытанне пра заробак, мяне ніколькі не здзівіла. Ён назваў вельмі дакладную лічбу — 3000 даляраў. Гэта, як ён выказаўся, агульная сума. Не магу я зразумець, якія могуць быць такія іншыя заробкі ў супрацоўніка спецслужбаў, акрамя зарплаты, а вы? Але гэта не галоўнае. Кампанія падабралася актыўная, шумная і пачалі яго прасаваць. І тут ён выдаў на пытанне пра маўклівыя акцыі пратэсту: “Ды нас усіх ванітуе гэтым займацца. Нам самім брыдка іх вышукваць, вылічаць, а потым ламаць”. Хацелася мне яму адказаць: “Так вазьмі і напішы заяву па ўласным жаданні! Вазьмі і звольніся, калі так праціўна!” Вы думаеце, ён бы напісаў? Вось і я думаю, што не. Чалавек, які прадаў афіцэрскі гонар, прадаў сваё сумленне з трыбухамі, чалавек, які здзяйсняе крымінальныя злачынствы ўжо не здольны на маральныя ўчынкі. Так чаму ж яму так праціўна?

А я вам скажу, яму не людзей шкада, яму грошаў шкада. Ён адчувае, што засталося баляваць на костках нядоўга, вось і пачынае спяваць песні раскаяння пра тое, як яму праціўна. Насамрэч яго хвалюе толькі тое, што хутка пайкі тлустай яго пазбавяць. Яны такія песні і пасля таго, як мы вырваліся з савецка-расейскай акупацыі спявалі, а прыйшоў новы “гаспадар” — тут жа забыліся пра іх.

Быў у мяне ва ўніверсітэце яшчэ адзін хлапчук — “паячнік”. Таксама быў за волю і адмаўляўся ўступаць у лукамол. Потым прыйшоў і кажа, як яму пагражалі, як абяцалі выгнаць, адным словам вымусілі ўступіць у лукамол. Ну добра, вымусілі і вымусілі. А потым неяк гляджу, у сталовай ён у чэрзе перад мной стаіць. Гляджу, а ён грошы не дае, дае талоны на ежу ўніверсітэцкія (лукамолавскія). Думаю, як жа моцна прымушалі, прам катавалі. Улетку ён працу атрымаў не пыльную і грошыкаў зарабіў. Цяпер мабыць ізноў за волю. Ёсць такія, шкуры рынкавыя, хто за волю, як пайку падразаюць, а як ізноў прыйдзе хто, і паянне павялічыць, так адразу стане ў іх вачах героем і царом на ўсе часы, і не патрэбна ім будзе ні альтэрнатыва, ні ўлада народа, ні закон, ім абы пайка была большай. Часам прама праціўна, што беларус.

Але ёсць іншыя. Напрыклад, Мікіта — хлопчык у суме каля 2-х месяцаў ужо ў бетонным мяшку пад кругласутачнымі катаваннямі. І не здаецца хлопец, не ломіцца. Трымаецца за волю нашу, за беларускую, за долю нашу, за лепшую. І шмат іншых хлопчыкаў і дзяўчат ёсць. Вы ведаеце, а я ганаруся тым, што я беларус! Беларускі народ самы лепшы на свяце ўжо таму, што ёсць Мікіта. Беларуская зямля самая лепшая ўжо таму, што яна народзіць такіх людзей. Колькі зямля наша родная будзе здольная нараджаць такіх барацьбітоў, гэтулькі і існаваць будзе народ наш, і ніхто не зможа яго заняволіць.

Нядаўна былі атрыманы выразныя сведчанні наяўнасці сярод незаконных
бандфармаванняў і атрадаў карнікаў рускіх наймітаў. Я пра фразу, кінутую адным з баявікоў, які сказаў, што ў нас шмат лексусаў, а іх (расійскіх — заўвага аўтара) машын наогул няма. Не дойдзе да прадажнай галавы, што на Лексусах і Бэнтлі ездзіць не народ, а ўсякія трэнеры асабістыя ды чыноўнікі – казнакрады. Палітыкі не надаюць гэтаму значэння — страшна, наогул у нас у палітыцы нейкія людзі на палову адважныя (фраза з народа). Усяго баяцца. Ну а мы, як прысуджаныя да растрэлу будзем бясстрашнымі. У Расіі ёсць 4 дывізіі, каля пяці брыгад, шасці палкоў дэсантнікаў. Ёсць часткі армейскага спецпрызначэння пры кожнай ваеннай акрузе. У выніку праходжання праз усе гэтыя часткі салдатаў тэрмінавікоў, з’яўляецца цэлае войска аматараў выбіваць сябе мазгі цэглай. Частка з іх вяртаецца да звычайнага чалавечага жыцця, частка ідзе па кантракце на звыштэрміновую. Ёсць частка, якой падабаецца такі лад жыцця. Але на кантракт іх не бяруць з прычыны залішняй адмарожаннасці нават па мерках спецназа. Частка папаўняе шэрагі бандфармаванняў і за грошы расстрэльвае людзей на вуліцах расейскіх гарадоў. Тыя што ведаюць мовы, мірна перабіраюцца ў французскі замежны легіён ці ў Афрыку. Табе да спадобы забіваць, піць і есці, і табе за гэта яшчэ і добра плацяць — гэта казка проста для такіх цэглагаловых. А калі ты зусім валёнак? Вось для гэтага і існуе наша рэспубліка. Месца “адарвацца” пад назвай Чачня цяпер зачынена, вось мабыць яны і пачалі вербавацца сюды. Грошаў шмат, пашпарты зрабіць нашаму КДБ пяць хвілін справы, быў з Разані, стаў карэнны гамяльчанін — ну дзейсці так гэта можа выглядаць.

Але дзяліць чальцоў карных атрадаў дыктатара на беларускіх і наймітаў у корані не правільна. Яны ўсе найміты. Ну вось напрыклад ператрус у  адзінаццацігадовага дзіцяці без маці і класнага кіраўніка. Гэта што? Што такое аблапаць дзіцяці? Гэта завецца педафілія. Не важна, адкуль гэты НЕЧАЛАВЕК, не важна, якія ён пагоны вымяняў сабе на сумленне.

А забойства дзіцяці? Калі збіваць цяжарную жанчыну, што адбудзецца? Яны гэтага не ведаюць? Яны не ведаюць, што калі збіваць загадзя слабога, то ён памрэ? Ведаюць. Выконваюць загад? Уся адказнасць на вярхоўным уладузахапіўшым? Не, яны плануюць напады на мірных людзей, яны ведаюць, завошта ім плацяць, а плацяць ім за кроў. Ніякіх выпадковасцяў, і ніякага “нацыянальнага пагаднення” ў паслялукашенкавскі перыяд! Усе злачынцы, усе чальцы банд, карных атрадаў МУС і КДБ, павінны цалкам паўстаць перад народным судом. Увосень трэба праводзіць не толькі народны сход і вырашаць, што рабіць далей, але і народны суд над бандытамі і пакаранне смерцю, калі народ так вырашыць.

БГ Ваза

Падзяліцца:

Каментары

  1. Артём (Jul 27, 2011:16:42)Адказаць

    Даже если 50 процентов-ложь,то оставшиеся 50 процентов-правда,факты говорят не только здесь,на самом деле,где это видано,только у нас и в бывшем СССР-девушку хрупкую два перекаченых чмыря(псы Батькины) волочат по асфальту в автозак.У другой выкидыш был-пошла поезд встречать-под раздачу попала….Да и какой он Батька,если под топор детей своих гонит?Сталин батька ему,а нам скоро дедушкой будет…Тот погубил кучу народа “за правду и честь коммунизма”,и этот пиздобол туда-же катится…Вот нам всем и расцвет белой руси,и процветания.Говнюк из ГБ 3000 баксов имеет,а моя зарплата за 2 недели стала из 500 долларофф-280….Да и хрен с ней,с зарплатой,без родителей перестройку пережил,и тут вытяну,не был в турции-и не надо,а вот людей наших жалко.Только старики от перестройки ожили-квартиры обставили,мебель прикупили-нате вам ещё,чтоб не расслаблялись…Батька мой боится завод покидать в 63 года,пенсии еле зватит на жизнь,а сам еле ходит и на один глаз ослеп уже..Гнать такую власть надо далеко и долго…Да что говорить,возьмём францию….В иностранном легионе отслужил 5 лет-гражданство,отслужил 15-пожизненная пенсия 1000 евро(кто не верит-проверьте)…Много наши вояки пенсии получают?И тоже стреляли,и в окопах сидели,и не на чужого дядю,а за свою страну….Вот им уважение,50 евро в месяц пенсии,ЖКХ растёт,цены растут,да мне наших,белорусских стариков жалко-они зады рвут,чтобы и самим выжить-и внукам помочь…..А этим,в ГБ и прочим наверху-посрать на них,и на наше будущее,и на наших детей и внуков.ИМ ЗАЕБИСЬ сейчас,…Но ничего,придёт время-будут по болотам ныкаться от народа,твари бездушные,наш народ тяжёл на подьём,но если встал-хуй сядет,а если сядет-то жопой всех блохоподобных придавит,а там сами подохнут….Я всё сказал…