Пра Вiтушку, Бандэру i тролей

Пра Вiтушку, Бандэру i тролей

Учорашнее шэсце прысвечанае Дню Волi выклiкала шмат пытанняў да Маладога Фронту. Шмат хто не разумее чаму мы разгарнулi гэты банэр, нехта “разумнiчае” седзячы каля кампа, а нехта проста троль — якому за шчасце лiць бруд ( маючы ў дапамогу google i скончанае ПТВ адукацыi ) Зараз я вам адкажу на ўсе пытаннi.

Кожны народ мае сваiх герояў, мае права iх шанаваць i ганарыцца iх учынкамi — але не кожны народ мае мужнасць iх прызнаць. На жаль Беларусы ў гэтым сэнсе ўнiкальная нацыя. Для паловы насельнiцтва героi з`яўляюцца ворагамi. Вы адпачываеце на лiнii Сталiна,  жывеце на вулiцы Ленiна, ездзiце па праспекце Дзяржынскага — i нiчога жывеце. Але пабачыўшы на банэры Мiхала Вiтушку, Вiнцэнта Гадлеўскага, Станiслава Булак-Булаховiча лямянтуеце — гэта правакацыя! Вы ў сваiм розуме Беларусы? Гэтыя “чырвоныя каты” знiшчылi дзесяткi мiльёнаў людзей розных нацыянальнасцей. Чаму вы спынiўшыся ў цягнiку падземкi на “Плошчы Ленiна” не плюецеся, гледзячы на гэтага забойцу. Вы плюеце ў бок нацыянальных герояў…

Мала таго вам хапае “розуму” лiць бруд на герояў братней Украiны. Што яны вам зрабiлi? Ваявалi супраць фашыстаў i камунiстаў. Хiба не тым займаўся Вiтушка? Бандера ўвогуле ўсю вайну ў фашыстскiм концлагеры прасядзеў — а яго сестры ў савецкiм, братоў забiла гестапа — а бацьку НКУС. Калi вы i надалей будзеце вывучаць гiсторыю па навiнках па гебельс ТБ — зусiм здзiчэеце. Шухевiч забiваў савецкiх партызан? Дык ён яшчэ i немцам добра крывi паеў. Я лiчу што была не толькi чатырохгадовая нямецкая акупацыя Беларусi, але i сямiдзесяцiгадовая савецкая. Таму забiваючы чырвоных партызан — ён забiваў такiх жа акупантаў нашай Бацькаўшчыны. Калi для вас адна акупацыя — гэта добра, а другая дрэнна… Я не ўпэўнены ў вашай адэкватнасцi. Вось з-за такiх “iнтэрнэт-змагароў” у Беларусi зараз месцяцца расейскiя вайскоўцы. Цi ж гэта не акупацыя?

Учора падчас акцыi я не пабычыў нiводнага кепскага позiрку, не пачуў нiводнага злога слова — ўсе нас зразумелi. Дзе ж былi вы “разумныя каментатары”? Я ведаю дзе — сядзелi дома. Сядзелi ды лiлi бруд, бо не знайшлi ў сабе адвагi прыйсцi i выказаць сваё меркаванне мне ў твар. Сядзiце надалей, i зграяй (як палахлiвыя шакалы) лiце бруд у каменты.

Зьмiцер Юшкевiч.

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Актыуны (Mar 27, 2014:20:02)Адказаць

    Змагар за свабоду, давай сустрэнiмся i я табе скажу усё у твар!!!

    • Зьміцер Юшкевiч (Mar 27, 2014:20:23)Адказаць

      Страшна сустракацца з чалавекам маючым такi нiк. Часам не сябра ЛГБТ цi ЛДПБ. Хаця якая памiж iмi рознiца?

  2. Антон (Mar 27, 2014:23:26)Адказаць

    Как это знакомо (и уже надоело до рвоты). Все кто имеет другое мнение — малообразованные дураки. Все кто не пришел на День Воли — ленивые лежебоки плюс тарая песня про ленина-сталина.

  3. spart (Mar 28, 2014:07:36)Адказаць

    вось дрги ник другога чалавека, яки тоже вельми жадае сустрэцца пасля гэтага банэра. Ну дык як, час есць?

  4. Владимир (Mar 28, 2014:10:00)Адказаць

    Особо “талантливым” молодым “змагарам”, у которых ещё есть шанс очистить свои мозги, напомню высказывание Шухевича:
    “ОУН має діяти так, щоб усі хто визнав радянську владу, були знищені. Не залякувати, а фізично знищувати! Не потрібно боятися, що люди прокленуть нас за жорстокість. Хай із 40 мільйонів українського населення залишиться половина — нічого страшного у цьому немає”

    И вы, молодые, к тому же стремитесь? Ребята, неужели вы настолько безмозглы, что не можете понять: в стране, которая почти поголовно боролась с нацистами (сравните цифры советских партизан с жалкими кучками бандеровцев, АКовцев и пр.) ВАША идеология никогда не победит! Пока будут живы люди, которые помнят, что их дедушки и прадедушки погибли в борьбе с нацистами…

    Вы обречены быть маргинальными убожествами. Ребята, искренне говорю: опомнитесь. Витушка был фашистом, об этом говорит вся его биография. А “бои” бандеровцев с немцами—ничто в сравнении с их “боями” с безоружными евреями, украинцами и поляками. Немцы снабжали бандеровцев оружием, чтобы те боролись с советскими партизанами и безоружными людьми.

    Неужели вы настолько глупы, что этого не знаете?

  5. тихон (Mar 28, 2014:15:05)Адказаць

    Чуваки, вы хоть поинмаете, как вы подрываете доверие людей своими выходками? При том ко всей оппозиции в целом а не только к молодому фронту.

  6. Крывіч (Mar 28, 2014:19:46)Адказаць

    Дарагія Браты Маладафронтаўцы, вы на правільным шляху ў выбару герояў! Няхай манкурты славяць ленінаў і камуняк! Мы будзем выбіраць сабе герояў самі.
    Актыўных троба дасылаць да андросенак!

  7. Раман (Mar 28, 2014:22:35)Адказаць

    Шкада, што не атрымалась прысутнічаць. Стаў бы з хлопцамі за транспарант
    Жыве Беларусь!

  8. егор (Apr 02, 2014:14:14)Адказаць

    Зьміцер, ты так хвалюешься за герояу тых падзей, але адкажы калi ласка, што лiчна ты зрабiу для роднай краiны?