Скульптары працягваюць працу над помнікам Міндоўгу

Скульптары працягваюць працу над помнікам Міндоўгу

Вядомыя беларускія скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук працягваюць працу над помнікам, які будзе ўсталяваны за пазабюджэтныя сродкі. Падтрымаць будаўніцтва помніку ня толькі словам але й рублём можа кожны ахвочы.

Адказ на адпаведны зварот атрымаў з Наваградку маладафронтавец Рыгор Астапеня.

Наваградскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспубліку Беларусь з 24 верасьня па 26 кастрычніка 2012 г. быў праведзены конкурс эскізных праектаў помніка заснавальніку і першаму кіраўніку Вялікага княства Літоўскага князу Міндоўгу ў г. Наваградку. Пераможцамі былі прызнаныя скульптары Сяргей Бандарэнка і Павел Лук.

Адказ на зваротДля ахвяраванняў адчынены дабрачынны рахунак: ЦБУ № 416 г. Навагрудка філіяла № 413 ААТ “АСБ Беларусбанк” г. Ліда, код банка 696, р-р 3642521000622.

У адказе паведамляеецца, што кожны жадаючы можа спрычыніцца да ўстаноўкі помніка — пералічыць сродкі і тым самым паскорыць з’яўленне помніка беларускаму князю.

Падзяліцца:

Каментары