Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор

Праект «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» абвяшчае дадатковы набор

Belarus Watch, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць дадатковы прыём заявак на ўдзел у праекце «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка» («Election Observation: Theory and Practice», EOTP) ў 2011 годзе.

Абраныя ўдзельнікі пройдуць тыднёвы інтэнсіўны навучальны курс ў Вільні, распрацаваны выбітнымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях. Па паспяховым сканчэнні курса удзельнікі атрымаюць сертыфікат Belarus Watch, а таксама адмысловы сертыфікат ЕГУ. Акрамя курсу яны таксама возьмуць удзел у міжнароднай місіі па назіранні за выбарамі ў адной з еўрапейскіх краін, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранні.

Курс пройдзе 19–29 кастрычніка.

Патэнцыйныя кандыдаты ад НДА павінны:

  • мець ад 18 да 35 гадоў (абавязкова);
  • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
  • даслаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай, палітычных партый. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць асобна дасланая непасрэдна на адрас праекту eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
  • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
  • быць сябрам няўрадавай арганізаці ці палітычнай партыі альбо ўдзельнікам грамадскай ініцыятывы (абавязкова);
  • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні ўвесь перыяд (абавязкова);
  • размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (неабавязкова).

 

Крытэры адбору:

  • якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
  • высокі ўзровень грамадскай актыўнасці і цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;
  • рэкамендацыя ад аўтарытэтных і прызнаных НДА, праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў альбо палітыкаў ці палітычнай партыі.

 

Патэнцыйныя кандыдаты з ЕГУ павінны:

  • быць студэнтамі ЕГУ, залічанымі на дадзены момант на бакалаўрскія ці магістэрскія праграмы (абавязкова);
  • мець ад 18 да 35 гадоў (абавязкова);
  • запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);
  • прадставіць рэкамендацыю ад выкладчыка ЕГУ ці іншай аўтарытэтнай асобы. Калі ласка, звярніце ўвагу: рэкамендацыя мусіць быць асобна дасланая непасрэдна на адрас праекту eotp@eotp.info асобай, якая Вас рэкамендуе (абавязкова);
  • прадставіць афіцыйнае пацверджанне аб акадэмічнай паспяховасці (пажадана) — магчыма атрымаць у 103 каб.;
  • прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі (абавязкова);
  • мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні на ўвесь перыяд (абавязкова);
  • размаўляць па-англійску і разумець англійскую мову (пажадана).

 

Крытэры адбору:

  • якасць матывацыі і вынікі сумоўя;
  • актыўная грамадская пазіцыя цікаўнасць да назірання за выбарамі ў Беларусі;
  • акадэмічная паспяховасць.

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, вітаецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 14 верасня 2011 г. Заявы дасланыя пасля 23:59, 14 верасня разглядацца не будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на http://eotp.info/application.

Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 21 верасня 2011 г.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

Дадатковая інфармацыя на сайце праекту.

Падзяліцца:

Каментары