Прага. Салідарнасьць з Беларусьсю

Прага. Салідарнасьць з Беларусьсю

У Празе адбыўся “Тыдзень свабоды”, прысьвечаны 20 юбілею ануляваньня Варшаўскай дамовы.

Вайсковы саюз эўрапейскіх сацыялістычных краінаў на чале з СССР, падпісаны ў Варшаве ў 1955 г, быў скасаваны 1 ліпеня 1991 г.

“Гэта было сьвята нашай свабоды,” — апавядае беларус з Прагі. На “Тыдні свабоды” сёлета ладзілася выстава, дзе былі прадстаўленея краіны, у каторых пакульшто свабоды няма — Кітай, Куба і Беларусь. 28-29 чэрвеня на выставе паказвалі “беларускую камэру”, пабодную да той, што паказвалі на выставе ў сядзібе БНФ у Менску.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел беларусы з Чэхіі, маці Мікіты Ліхавіда Алена, беларускія журналісты. Наведвальнікі выставы напісалі 80 паштоўвак беларускім політвязням, 60 челавек падпісалі хадайніцтва да Лукашенкі аб вызваленні палітычных зняволеных.

ПадтрымкаАпроч выставы, у чэрвені ў Празе маліліся за беларускіх палітвязьняў. У межах “Сусветнаго дзня малітваў”, які адбыўся 12.06.2011 ў Віфлеемскай капліцы, узгадвалі перасьлед хрысьціянаў у Беларусі й беларускіх палітвязьняў. Тэмамі малітвы былі таксама ўмацаваньне семьяў, пакаяньне ад камуністычнай апохі. У малітве прынялі ўдзел каля 800 хрысьціянаў усіх канфэсій з усёй Чэшскай Рэспубліцы.

Выстава “камеры” была арганізавана арганізацыяй Ob anskй Blorusko, пісанне паштоўвак арганізавала арганізацыя Чалавек у нядолі ( lovk v tнsni). Мерапрыемства ладзілася пры падтрымцы арганізацыі Svobodnй Blorusko.

Фотаздымкі з выставы:

Падзяліцца:

Каментары