Праграму імя Каліноўскага дыскрэдытуюць?

22.12.2011:10:31
3
3 929
Беларусь, Навіны
Праграму імя Каліноўскага дыскрэдытуюць?

Сёлетні з’езд удзельнікаў стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага не абышоўся без распіцця алкаголю ды паламанай мэблі ў гатэлі.

Госці з’езду аднак не выключаюць, што правакатары былі адмыслова падасланыя. Кажа адзін з гасцей з’езду каліноўцаў, дэмакратычны актывіст, адзін са стваральнікаў БНФ, Валер Сяднёў.

Сяднёў: “У мяне засталіся вельмі жахлівыя ўражанні. Не паспеў я прыехаць у Польшчу, як адразу атрымаў у інтэрнатах характарыстыкі на некаторых каліноўцаў: вучыцца не хочуць, п’юць. А калі мы разам прыехалі на месца, дзе і нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, да мяне даляцелі наступныя словы: “Вось тут нарадзіўся чувак, стыпендыю ад каторага мне плацяць”.

Пацвярджае словы Валера Сяднёва і старшыня грамадскай ініцыятывы “Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец.

Міхнавец: “Я мяркую, што на праграме Каліноўскага ёсць выпадковыя людзі. Так, два гады таму яны праламалі ў гасцініцы сцяну. Яны не маюць ніякага паняцця пра культуру, пра нацыянальны гонар. Любыя мерапрыемствы яны выкарыстоўваюць дзеля таго, каб піць гарэлку . Вось і сёлета яны паламалі мэблю, пабіліся паміж сабой.”

У гасцініцы, у якой спыніліся каліноўцы ніякай інфармацыі не даюць.

Адміністратарка гасцініцы: “Прашу прабачэння, аднак я не магу даваць інфармацыю наконт нашых кліентаў. Гэта абарона асабістых дадзеных.

На з’ездзе каліноўцаў прысутнічаў Алесь Міхалевіч. Экс-кандыдат у прэзідэнты ацэньвае сустрэчу станоўча, аднак не хавае і расчаравання.

Міхалевіч:Заўсёды ёсць людзі, якія выпіваюць, потым неадэкватна сябе паводзяць.”

Дэмакратычны актывіст Валер Сяднёў лічыць, што, магчыма, некаторыя каліноўцы адмыслова засланыя беларускім КДБ, каб дыскрэдытаваць праграму.

Сяднёў: “Магчыма, гэта спецыяльна засланыя хлопцы з мэтай дыскрэдытаваць праграму.”

Нагадаем, што сёлета ўжо з’яўлялася інфармацыя пра студэнтаў-правапарушальнікаў у праграме імя Кастуся Каліноўскага. Адзін з такіх студэнтаў скраў ва Вроцлаве аўтамагнітолу, за што быў затрыманы паліцыяй.

Паводле матэрыялу “Еўрарадыё”

Падзяліцца:

Каментары

  1. Епт! (Dec 23, 2011:01:03)Адказаць

    Так молоддофронтовец же — Дубский и украл магнитолу! Не так ли МФ!?

    • Skrabiec (Dec 23, 2011:22:44)Адказаць

      Рэдактар навіны піярыць інтэрпаліт 🙂

      • -M-F- (Dec 24, 2011:03:33)Адказаць

        Ай-яй-яй) які нехарошы рэдактар :)))
        Яўген, ты таксама можаш нешта піярыць, дарэчы 😉
        Чакаем тваіх навінаў!