Праезд у менскім траншпарце падаражэе. Новы кошт — 900 рублёў.

03.08.2011:10:57
0
852
Рэгіёны
,
Праезд у менскім траншпарце падаражэе. Новы кошт — 900 рублёў.

Згодна з рашэньнем Менгарвыканкама ад 28 ліпеня 2011 года № 2217 уводзяцца новыя тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім траншпартам агульнага карыстаньня.

Ад 4 жніўня за адну паездку пасажыры будуць плаціць 900 рублёў, пры набыцьці квітка у кіроўцы — 1 000 рублёў.

Месячны праязны на адзін від траншпарту будзе каштаваць 35 480 рублёў, на два — 47 390 рублёў, на тры — 56 500 рублёў, на чатыры віды — 63 910 рублёў.

Пасля таго як у рэгіёнах праезд у грамдскім транспарце падаражэў з 700 да 750 рублёў, сярод мінчукоў пайшлі чуткі, што ў Менску кошт праезду падымецца ажно да 1200 рублёў. Аднак рэзкага павышэньня не адбылося. Відавочна ўлады баяцца падымаць сацыальную напружанасьць, ведаючы настроі ў грамадстве.

Апошні раз праезд у Менску даражаў чатыры месяцы назад – з 700 да 850 рублёў, да гэтага у сакавіку 2010 года – з 600 да 700 рублёў.

Падзяліцца:

Каментары