Прашу перайменаваць вуліцу Леніна ў Францішканскую

10.11.2013:01:23
0
594
Навіны
Прашу перайменаваць вуліцу Леніна ў Францішканскую

Звяртаюся да вас з патрабаваньнем распачаць дэкамунізацыю Беларусі й вярнуць цяперашняй вуліцы Леніна ў горадзе Мінску яе гістарычную назву: вуліца Францынсканская.

Уладзімер Ленін з’яўляецца адным з самых крывавых дыктатараў чалавечай гісторыі. У пераліку многіх іншых заклікаў да тэрору і забойстваў, менавіта яму належаць словы: Нам во что бы то ни стало необходимо провести изъятие церковных ценностей самым решительным и самым быстрым образом, чем мы можем обеспечить себе фонд в несколько сотен миллионов золотых рублей (надо вспомнить гигантские богатства некоторых монастырей и лавр). /…/Чем большее число представителей реакционного духовенства и реакционной буржуазии удастся по этому поводу расстрелять, тем лучше. Надо именно теперь проучить эту публику так, чтобы на несколько десятков лет ни о каком сопротивлении они не смели и думать”. (Сакрэтнае пісьмо Леніна членам Палітбюро ЦК РКП(б). Архіў: РЦХИДНИ. Ф. 2. Оп. 1. Д. 22947. Источник: История России. 1917 — 1940. Хрестоматия / Сост. В.А. Мазур и др.; под редакцией М.Е. Главацкого. Екатеринбург, 1993).

Нягледзячы на многія і многія факты зладзействаў заснавальніка чырвонага тэрору Уладзіміра Леніна, ягоная асоба дагэтуль станоўча прапагандуецца ў Беларусі, падаецца як прыклад для моладзі дый усяго грамадзтва. Я, ніжэй падпісаны грамадзянін Рэспублікі Беларусь, лічу, што на такім “прыкладзе” можна выхаваць толькі злачынцаў і вар’ятаў.

Гэта старая пэтыцыя. Час на збор подпісаў скончыўся.

Перайсьці да ўсяго сьпісу пэтыцый на сайце mfront.net.

Падзяліцца:

Каментары