- Малады Фронт - http://mfront.net -

“Праўду не схаваеш за кратамі!”

Маладафронтаўцы нагадваюць грамадзтву аб праблеме незаконных арыштаў. У беларускай сталіцы зьявіліся партрэты палітвязьняў. 

У цэнтры Менску зьявіліся партрэты палітычна зьняволеных маладафронтаўцаў. На фотаздымках Эдуарда Лобава, Уладзімера Яроменка, Алеся Кіркевіча, Паўла Севярынца, Зьмітра Дашкевіча выйўлены надпіс “Праўду не схаваеш за кратамі!”

Нагадаем, 2 жніўня ў Горках затрымалі [1]14 удзельнікаў малітвы ў падтрымку палітычна зьняволенага лідэра МФ Зьмітра Дашкевіча. Маладафронтаўцы патрабавалі [2] прапусьціць да Зьмітра Дашкевіча адваката. Над затрыманымі сёньня адбываецца суд. Іх вінавацяць у несанкцыянаваным мерапрыемстве.