Праваабарончы семінар у Маладзечне

Праваабарончы семінар у Маладзечне

Праходзіць набор на праваабарончы семінар у Маладзечне!
Запрашаюцца студэнты навучальных устаноў рэгіёна і ня толькі! Мерапрыемства пройдзе 27 -28 красавіка.

Што кожны з нас павінен ведаць аб правах чалавека? Ці ведаеш ты, якімі правамі валодаюць студэнты тваёй навучальнай установы? Якія магчымасці можа адкрыць для беларусаў Балонскі працэс? Што ўяўляе сабой міжнародны студэнцкі рух?
Семінар – выдатная магчымасць, каб даведацца пра гэта.

Што ўваходзіць у праграму семінара?
Першы дзень дасць магчымасць пазнаёміцца з канцэпцыяй правоў чалавека, механізмамі іх абароны, і даведацца, што такое дзеянні ў абарону грамадскіх інтарэсаў.

Другі дзень будзе прысвечаны правам студэнтаў, і ты зразумеш, што цікавага ёсць у Кодэксе аб адукацыі, як абараняюць студэнты свае правы ў еўрапейскіх краінах, чаго нам чакаць ад Балонскага працэса.

Падчас семінара ты зможаш задаць пытанні пра правы чалавека і правы студэнта выдатным экспертам.

Хто будзе весці семінар?
Трэнерамі выступяць маладыя праваабаронцы, чальцы каманды “Правы чалавека на пальцах” https://vk.com/hrfingers.

Як стаць удзельнікам?
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць анкету па адрасе:
https://docs.google.com/forms/d/16biRpm3t7G2n_avVEZoR8hQSlF1ygjlKs1-Awh-Syh0/viewform

Рэгістрацыя праходзіць да 25 красавіка ўключна.
Спяшайцеся, колькасць месцаў абмежаваная!

Калі ў цябе ёсць пытанні да арганізатараў, пішы па адрасе zbsstydent@gmail.com.

Падзяліцца:

Каментары