Прэсавая канферэнцыя „ Справа Андрэя Жукаўца. Судовая сістэма ў чарговы раз кампраметуе Польшчу”

22.01.2014:11:49
0
807
Навіны, Сьвет
Прэсавая канферэнцыя „ Справа Андрэя Жукаўца. Судовая сістэма ў чарговы раз кампраметуе Польшчу”

У чацвер, 23 студзеня  аб 11:00 гадзіне запрашаем у Centrum Prasowу Foksal, Dom Dziennikarza у Варшаве (ul. Foksal 3/5) на прэсавую канферэнцыю па справе Андрэя Жукаўца.

30 красавіка 2013 году Раённы суд у Беластоку абвесціў прысуд па справе беларускага палітычнага ўцекача, былога сябра Маладога Фронту, сябра Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі – Андрэя Жукаўца. Беластоцкі Суддзя Шчэнсны Шыманьскi на падставе абвінавачванняў і матэрыялаў, сабраных дзяржаўнымі службамі дыктатара Лукашэнкі, прысудзіў беларускага апазіцыянера да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя правадзіўшы справу ўзнагароджаны павышэньнем і пераводам у Акруговы суд, які 30.01.2014 г. будзе разглядаць апэляцыю асуджанага Андрэя Жукаўца. На які вынік апэляцыі можна спадзявацца?

У канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі беларускіх і польскіх арганізацый.

Арганізатары сустрэчы: “Зьвяз за Дэмакратыю ў Беларусі”, Фундацыя Wolność i Demokracja, TV Белсат, Fundacja Lex Nostra.

Падзяліцца:

Каментары