Прэзентацыя салігорскага фільма “Лепшае магчыма”

Прэзентацыя салігорскага фільма “Лепшае магчыма”

Салігорскія маладафронтаўцы пры падтрымцы чэскай праваабарончай арганізацыі “Чалавек у нядолі” і незалежнага сайту САЛІГОРСК.org стварылі праваабарончы фільм.

Шаснаццаціхвілінная стужка апавядае пра чатыры паспяховыя гісторыі абароны сваіх правоў жыхарамі Салігорску. Асноўнымі героямі фільму сталі мясцовыя грамадскія дзеячы Аляксей ВалабуеўЛеанід МархоткаІван Шыла іМікалай Зімін.

Стваральнікі фільму разлічваюць на практычны вынік сваёй працы:

— Кожны з герояў нашага фільму праз уласную гісторыю поспеху прэзентуе адзін з галоўных чыннікаў гэтага поспеху. У выніку атрымліваецца мэсыдж, які, мы спадзяемся, натхніць іншых на абарону сваіх правоў і інтарэсаў,  — кажа маладафронтавец Рыгор Астапеня.

Фільм выкладзены ў сеціва для вольнага прагляду.

spring96.org

Падзяліцца:

Каментары