Прэзыдэнцкі тэрмін. Альбо што пагражае Дашкевічу?

Прэзыдэнцкі тэрмін. Альбо што пагражае Дашкевічу?

Лідэру Маладога Фронту пагражае прэзыдэнцкі тэрмін у калёніі. Зьміцер Дашкевіч можа атрымаць 3 гады ў дадатак да 2 гадоў зьняволеньня, на каторыя ён асуджаны.

Як паведаміў адвакат, разгляд справы Зьмітра Дашкевіча 13.09.2011 адбудзецца ў межах артыкулу 69 крымінальна-выканаўчага кодэксу.

Паводле артыкулу КВК, калі суд у калёніі 13 верасьня прызнае Зьмітра злосным парушальнікам, Дашкевіча могуць накіраваць на тры гады ў “крытку” — турму крытага тыпу, дзе вязьні ўвесь час знаходзяцца ў камэры.

Як стала вядома ў пятніцу, у горацкай калёніі 13 верасьня адбудзецца судовае паседжаньне, на каторым будзе разглядацца пытаньне зьмены месца адбыцьця пакараньня Зьмітра Дашкевіча.

Нагадаем, маладафронтаўцы Дашкевіч і Лобаў былі затрыманыя за дзень да Плошчы —18 сьнежня 2010. Актывістаў асудзілі 24 сакавіка 2011 года да арыштаў нібыта за зьбіцьцё двух грамадзянаў. Старшыня МФ Зьміцер Дашкевіч атрымаў 2 гады калёніі агульнага рэжыму. У 2006 годзе Дашкевіч ужо быў асуджаны на 1,5 гады пазбаўленьня волі па антыканстытуцыйным артыкуле 193-1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

 

Артыкул 69 — “Зьмяненьне віду выпраўленчай установы й умоваў рэжыму” (вытрымкі)

1. У залежнасьці ад паводзінаў і адносінаў да працы асуджаных да пазбаўленьня волі ім можа быць зьменены від папраўчай установы й ўмовы рэжыму ўтрыманьня.

[…]

5. Асуджаныя да пазбаўленьня волі, якія злосна парушаюць устаноўлены парадак адбыцьця пакараньня, могуць быць пераведзены:

1) з папраўчай калёніі-пасяленьня ў папраўчую калёнію таго ж віду і ва ўмовах таго рэжыму, якія былі раней прызначаны судом;
2) з папраўчай калёніі-пасяленьня, у якую яны былі накіраваныя паводле прысуду, у выпраўленчую калёнію для асобаў, якія ўпершыню адбываюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, або выпраўленчую калёнію для асобаў, якія раней адбывалі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, з адбываньнем пакараньня ва ўмовах агульнага рэжыму;
3) з папраўчай калёніі для асобаў, якія ўпершыню адбываюць пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, і выпраўленчай калёніі для асобаў, якія раней адбывалі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі, у турму на тэрмін не звыш трох гадоў з адбываньнем пакінутага тэрміну пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах таго рэжыму, які быў прысуджаны паводле прыгавору суда.

6. Зьмена выгляду папраўчай установы і ўмоў рэжыму ажыцьцяўляецца судом па прадстаўленьню адміністрацыі папраўчай установы, узгодненаму з наглядальнай камісіяй пры мясцовым выканаўчым i распарадчым органе.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Sep 10, 2011:09:51)Адказаць

    Гарэць адміністрацыі калоніі ў аду з Лукой! Божа, уратуй іхнія душы, уратуй душы іх дзяцей! Яны не ведаюць, што, здекваючыся над Дашкевічам, яны знішчаюць самі сябе!Уратуй іх, Божа! Божа, дзякуй табе за Змітра! Дзякуй, што Ты дапамаеш яму.трымацца! Божа, прабач нас усіх за бяздзеянне!
    Мы ўсе павінны прад Табой, пeрад Змітром! Мы ўсе павінны ў тым гвалту, ШТО АДБЫВАЕЦЦА НАД ДАШКЕВІЧАМ! Умацуй нас, Божа!