Тэма навінаў: : СЬПЯШАЙЦЕСЯ РАБІЦЬ ДАБРО: КАЛЯДНЫ ФЭСТ - 2009
(Катэгорыя: Навіны Беларусі і сьвету)
Аўтар: Прэс-служба МФ
14.12.2009 - 13:49:35

Моладзевы нацыянальны рух Малады Фронт запрашае ўсіх беларусаў наведаць Калядны кірмаш і паслухаць цудоўныя сучасныя беларускія песьні.
Каляды – час цуда, дабра і радасьці. Прынясіце радасьць і цяпло тым, каму яно так неабходна. На сьвяце Вы зможаце ня толькі ахвяраваць грошы, аднак і прынесьці пэўныя рэчы, што патрэбныя дзеткам. Гэта адзеньне, лекі, канцтавары, гульні і шмат-шмат іншага. Больш падрабязны сьпіс рэчаў, неабходных дзіцячым інтэрнатам, Вы можаце ўбачыць ніжэй.
Маладафронтаўскае калядаваньне пачнецца 19 сьнежня на сядзібе партыі БНФ (Машэрава 8, ст.м.Плошча Перамогі) а 18:00. Адбудзецца кірмаш з нагоды Калядных сьвятаў і канцэрт, у якім возьмуць удзел вядомыя беларускія гурты :B:N:, Vinsent, Мутнае вока, Recha.
[Працяг ...]
Тэма навінаў ад Малады Фронт. Нацыянальная ідэя - Хрысьціянскія прынцыпы
( http://mfront.net/E107by/comment.php?comment.news.comment.4123 )