Тэма навінаў: : Запрашаем на калядную лятарэю!
(Катэгорыя: Навіны Беларусі і сьвету)
Аўтар: Прэс-служба МФ
16.12.2009 - 13:34:14

Малады Фронт абвяшчае сьвяточную лятарэю, прымеркаваную да сьвята Раства й Калядаў!
Лятарэя будзе праводзіцца падчас Каляднага Фэсту, што пачнецца 19 сьнежня (субота) а 18 гадзіне на Ўправе БНФ.
Кожны, хто прынясе кнігі на беларускай мове ці іншыя рэчы для дзіцячых дамоў (сьпіс рэчаў ніжэй), атрымае лятарэйны квіток і зможа выйграць калядныя ўпрыгожваньні! Лятарэя бяспройгрышная, а таму кожнага ўдзельніка чакае падарунак!
Можна прыносіць калядныя падарункі й маладафронтаўцам, ініцыятыва толькі вітаецца: )
[Сьпіс рэчаў...]
Тэма навінаў ад Малады Фронт. Нацыянальная ідэя - Хрысьціянскія прынцыпы
( http://mfront.net/E107by/comment.php?comment.news.comment.4128 )