Просім адмяніць візавы рэжым для беларусаў

20.11.2013:00:22
0
523
Навіны
Просім адмяніць візавы рэжым для беларусаў

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі дзейнічае з 2008 году. За гэты час адносіны Беларусі і ЕС праходзілі праз шэраг няпростых перыядаў і узаемныя прэтэнзіі. Тым ня менш Еўрапейскі саюз неаднаразова заяўляў, што палітыка ягоная ёсьць сяброўская, накіраваная на дапамогу Беларусі, і спрыяючая еўраінтэграцыі нашай краіны.

Таму я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, прапаную Еўрапейскаму саюзу дзейсны механізм наладжваньня добрасуседскіх адносінаў паміж ЕС і Рэспублікай Беларусь – прапаную Еўрасаюзу ў аднабаковым парадку адмяніць візавы бар’ер для беларусаў.

Гэты крок ЕС можа стацца самым лепшым сведчаннем сяброўскіх намераў у дачыньненні да Беларусі, як нішто іншае паспрыяць вяртанню нашай краіны ў еўрапейскую сям’ю народаў.

Гэта старая пэтыцыя. Час на збор подпісаў скончыўся.

Перайсьці да ўсяго сьпісу пэтыцый на сайце mfront.net.

Падзяліцца:

Каментары