Прымі ўдзел у апытаньні Маладога Фронту

Прымі ўдзел у апытаньні Маладога Фронту

На сайце МФ і ў суполцы ў Facebook мы разьмясьцілі дзьве гарачыя апытанкі наконт фармату правядзеньня Дня волі 25 сакавіка.

У сацыяльнай сетцы Facebook вы можаце адказаць, каго б вы хацелі пачуць на мітынгу 25 сакавіка? Усе вашыя адказы й прапановы перададзім аргкамітэту Дня волі.Заахвочваем такасама прыняць удзел у абмеркаваньні фармату правядзеньня шэсьця. Наогул ці патрэбна яно, на вашую думку? У якім фармаце хацелася б вам парваць кардоны спэцназу бачыць сьвяткаваньне Дня волі сёлета? Адкажыце на апытаньне на нашым сайце:

Спадарства! Куды варта рухацца з Акадэміі навук падчас сьвяткаваньня 25 сакавіка?

  • Рушыць у цэнтр Менску (41%, 63 голас(ов))
  • Заставаца на Акадэміі (16%, 25 голас(ов))
  • Ісьці на пл. Бангалёр (16%, 24 голас(ов))
  • Разыйсьціся па кавярнях (15%, 23 голас(ов))
  • Не пайду на мітынг, сьвяткую дома (9%, 14 голас(ов))
  • Не сьвяткую Дзень волі (3%, 4 голас(ов))

Усяго прагаласавала: 153

Loading ... Loading ...

Падзяліцца:

Каментары

  1. Таня (Mar 07, 2012:17:57)Адказаць

    Палажанку пачуць дакладна не хочам) ужо пачулі 19 снежня 2010 году, што скончылася для яе турмой. Таму давайце каго з камуністаў лепей)))

  2. Frontavec (Mar 09, 2012:07:22)Адказаць

    Мне падаецца, што для поўага камплекту не хапае Лінкальна