Прысяга

Прысяга

“Ты здраздзіў Радзіме”, — даволі часта можна пачуць ад вайсковых
ідэёлагаў, чый сьветапогляд і “манэры выхоўваньня” падначаленых
засталіся ў далёкіх 70-х. Большасьць зь іх марыць калі не аб
аднаўленьні “саўка”, то, дакладна, аб паскарэньні інтэграцыйных працэсаў
з Расеяй, і як вынік — аб’яднаньне. 

Магчыма, яны бачаць у гэтым выйсьце для
сябе, сваіх блізкіх і ўвогуле для краіны. Пытаньне: навошта чакаць нейкіх
пераменаў, пры наяўнасьці стабільнасьці й усялякіх там “жыць стала
лучшэ, жыць стала весялей”?  Значыць, давер да галоўнага казачніка краіны ў іх адсутнічае таксама, той самы давер, які няўмела хаваецца за штодзенным прамываньнем мазгоў “правільнай ідэалёгіяй”.  Яны лічаць сябе абаронцамі Незалежнае Беларусі, але, акрамя асабістага фінансавага становішча й урачыстых мерапрыемстваў, прысьвечаных зьмяненьню фашыстоўскага рэжыму на камуністычны, іх нічога не хвалюе.

Непрыняцьце вайсковай прысягі адмоўна  адбіваецца на фінансавым становішчы пазбаўленьнем прэміі, ну і ,канешне, “падмочваньнем” рэпутацыі. Як магло такое
адбыцца, каб сталы чалавек з велізарным жыцьцёвым і працоўным досьведам
ня змог угаварыць, ці нават прымусіць юнака прыняць прысягу!? У ход
ідуць усе метады: ад спробаў ціску з боку афіцэраў, наладжваньня калектыву
супраць непакорнага, запалохваньня вар’ятняй і кратамі да перакананьня у тым, што прысяга прымаецца для народа, а не (ну вы жэ самі панімаеце). Сумленны чалавек, які паважае сябе, адпавядае сваім прынцыпам і паслядоўны ў дзеяньнях, ня мусіць раскідвацца ва ўсе бакі такімі словамі, як прысяга. Як сапраўдны патрыёт, Павал прысягнуў перад народам у Дзень Герояў — гадавіну Слуцкага Збройнага Чыну. А большасьць сталых афіцэраў прымалі прысягу два, а тое й тры разы (савецкую,беларускую,некаторыя ўкраінскую).Так што, рабіце
высновы, спадары ідэёлагі…

Міхаіл Мускі

Падзяліцца:

Каментары

  1. Алесь (Dec 15, 2012:17:15)Адказаць

    Слушна

  2. Александр (Apr 16, 2013:15:35)Адказаць

    Разбрасываться? Принимая присягу ты даешь клятву перед родиной — государством, нет ничего удивительного что некоторые ее принимали несколько раз. Может стоит вспомнить историю? А ты — кричишь о личной выгоде когда сам боишься узнать что происходит там на территории огражденной забором, боишься принять все те лишения которые несет служба. Ты не чем не лучше тех парней которые служат, служили или выберут своей профессией службу.