Прысвячаецца вялікім інтэгратарам!

Прысвячаецца вялікім інтэгратарам!

Новыя арышты і новыя палітвязні ў Беларусі могуць дзівіць толькі тых людзей, якія пра нашу краіну чулі хіба што з навінавых выпускаў Евраньюз. Дзівіць іншае, крыкі па тыпе “як такое магло адбыцца” ці “што ж гэта дзеецца”. Сёння паспрабуем паглядзець на ўсё глыбей, асабліва на арышт чалавека, да якога звярнуцца за дапамогай мог любы беларус. І звярталіся, звярталіся абсалютна ўсе. А ён, як маці Тэрэза, дапамагаў усім, часамі рызыкуючы ўласным жыццём. Сапраўды чалавек з адкрытымі дзвярыма, адкрытым сэрцам і намерамі. Так навошта ж ён спатрэбіўся карнікам?

Толькі для страху, каб мы разумелі, што дапамогі чакаць неадкуль. Галоўнае цемра і ніякага праменьчыка святла. Вось якая задача стаяла і была выканана. А вось як гэта атрымалася… У нас вельмі разумныя чытачы, таму я выкажу дзве версіі, ну а вы самі вырашыце, у якую верыць, а ў якую не.

Версія першая — “вельмі шмат дурняў”. Адзін дурань, атрымліваючы запыт з дзяржавы-ізгоя, з карнага органа, які займаецца катаваннямі і забойствамі, ад структур, кіраўнікі і шматлікія чальцы якіх не ўязныя ў ЕС, структур, расследаванне бурнай дзейнасці якіх ідзе ў ААН, структур якія ну проста не злазяць з экранаў тэлевізараў усёй Еўропе па тэме “гвалт і правы чалавека”; і не гледзячы на ўсё гэта, ну чыста механічна, адсылае адказы, перасылае канфідэнцыйную інфармацыю, якая ніяк, акрамя як па рашэнні суда не можа быць перададзена і нават запатрабавана. Знаходзіцца нават суддзя — таксама “тыпа дурань”, які ўсё гэта дазваляе. Акрамя польскага “дурня” знаходзіцца яшчэ чэшскі “дурань”. Потым знаходзіцца дурань нумар тры, які робіць усё ўжо далёка не механічна, ён збірае цэлы пакет на 400 чалавек (мабыць па “дурасці” прадугледзеў, што як толькі сыдзе адзін дакумент — канал будзе перакрыты, па гэтым збіраў пакуначак), ходзіць па судах, так прама жадаў выслаць дакументы нашым карным структурам, ну вельмі жадалася яму, гэтаму літоўскаму дурню, дакладней дурніцы, каб КДБ магло пабольш людзей запалохаць, залучыць ці проста абрабаваць. Вы верыце ў беспрасветную дурасць? А калі, напрыклад, дыктатар вырашыць забараніць беларусам… хадзіць у туалет у Нью-Ёрку? Напрыклад, пакаранне гадоў  ад трох да сямі. Амерыканскае ЦВУ будзе перапраўляць карным структурам, хто і дзе… Ну вы разумееце. Вядома не, мабыць “дурасцю некаторых еўрапейскіх службоўцаў” штосьці рухае.

Ёсць два рухавіка, смага справядлівасці і смага нажывы. А вось вам другая версія. Яна будзе паскладаней. Ёсць зброя, шмат зброі, ёсць яго крыніца — Расія. Ёсць месцы, дзе вельмі часта забіваюць нявінных людзей, жанчын, дзяцей, старых. Забіваюць тысячамі ў месяц. Пакістан да прыкладу… Брудзіцца некаторым ня хочацца, вось тут і прыходзіць на дапамогу пасроднік, нейкая дзяржава ізгой. З’яўляюцца грошы, ідуць яны вядома не ў бюджэт, а вось тут і самае цікавае. Вядома, частка асядзе ў афшорах, але вось іншая частка пойдзе на фінансаванне і падсілкоўванне рэзідэнтуры. Нашы еўрапейскія сябры зусім шчыра вераць, што ЕЗ ёсць рай на зямлі і замежныя дзяржавы не маюць рэзыдэнтурнай сетцы на іх тэрыторыі. Маўляў, нельга залучыць нікога. Логіка малалетніх дзяцей. Яны не могуць адкрыць вочы і зразумець, што Літва па карупцыі не тое што наперадзе ўсёй Еўропы, але нават не моцна далей ад некаторых афрыканскіх краін. І рэзідэнтам абсалютна не трэба нікога вербаваць, ім патрэбны проста грошы, каб купіць патрэбных палітыкаў, патрэбных службоўцаў, журналістаў, суддзяў і пракурораў. Мы ж ведаем гэтых пракурораў і суддзяў у Польшчы, якія 10 ГАДОЎ здзекуюцца над няшчасным Жукаўцом і ўвесь час спрабуюць яго выдаць на разарванне беларускаму КДБ. Дакладней спрабавалі, ёсць надзея, што пасля смерці іх ідэйнага натхніцеля і па сумяшчальніцтве агента беларускіх спецслужбаў у Польшчы Лепера, які актыўна спаталяў іх смагу нажывы, нарэшце, пытанне будзе зачынена. Для тых, хто ў дупле дуба затрымаўся і нічога не ведае — лабіяванне інтарэсаў замежнай дзяржавы, атрыманне за гэта фінансавай узнагароды можа быць расцэнена толькі як шпіянаж з вынікаючай адгэтуль адказнасцю. Колькі сотняў беларускіх дзяцей не дачакаюцца сваіх маці і бацькоў, толькі таму, што хтосьці вырашыў набраць поўныя кішэні? Колькі? Крыўдна тое, што за сотні зацкаваных душ літоўскай жывёле пагражае максімум звальненне. У Конан Дойля ёсць словы, якія прамовіў  ягоны герой: “Можна выкрасці мільён, ці забіць багатага дзядзечку, гэта я магу зразумець. Але як зразумець якога-небудзь высокапастаўленага нягодніка, які дзеля прыватнай нажывы пхае свой народ да вайны”. Можа быць, пара спадарам прэзідэнтам еўрапейскіх краін ад цішыні і замоўчванні перайсці да ліквідацыі рэзідэнтуры і СЗР РФ і КДБ і рабіць гэта гучна і паказальна? Пытанне не тое, што наспела, а пераспела.

А наогул заўважце, як  у нас еўраінтэграцыя пайшла, спачатку збівалі падлеткаў у Мадрыдзе, потым  у Англіі аўтаматчыкаў на вуліцу павыводзілі, не Еўропа, а Бейрут нейкі. Такое адчуванне, што не дыктатура ў Еўропу інтэгравалася, а Еўропа ў дыктатуру! Парламент Вялікабрытаніі цалкам сур’ёзна абмяркоўвае пытанне, што паліцыя НЕ ПАВІННА служыць насельніцтву, а ПАВІННА служыць уладам. Штосьці вы, спадары Вялікія Інтэгратары, ўжо да інтэграваліся. А можа танкі? А чаму не? А вось яшчэ варыянт — сірыйскі — знявечванне твару, усім, хто незадаволены, знявечыць твар, парэзаць твар, каб, калі выжыве пасля катаванняў і адседкі, было відаць здалёку. Ідзе чалавек па вуліцы, а людзі вакол пальцам паказваюць — прэч глядзі, абураўся, за гэты твар знявечылі. Як вам? Сірыя далёка? Ну давайце Беларусь. Ёсць хлопец, Дзіма Дашкевіч. Крыжакі пагаворвалі, што святасць не ў цэрквы, а ў сэрцэ і галаве. Мне здаецца ў Дзімы святасць і ў руках і нагах, ды ва ўсім, у кожнай думцы, у кожным слове. Вось бяруць і саджаюць, але не, ім мала. Прыязджае чалавек і загадвае ламаць як аўтарытэта крымінальнага, поўны камплект катаванняў, ламаць  кожную костачку, звесці ў стан гародніны. Адна надзея, што Бог не пакіне свайго святога і падтрымае. І мы падтрымаем і справай і словам і малітвай. Неяк у адно клеткавае ядро закладваўся геном мышы і чалавека. Досвед паказаў, што больш прымітыўны геном паступова выцясняе дасканаласць. Прырода не хавае сваіх законаў. Прымітыўная сістэма кіравання дзяржавай, заснаваная на страху, напрыклад, аўтарытарная сістэма тыпу дыктатуры, заўсёды паглыне высокаразвітую і сучасную дэмакратыю. У гісторыі гэтаму ёсць мноства прыкладаў, ад разгрому Рымскай Імперыі варварамі, да разгрому Рэчы Паспалітай усходнімі варварамі. Але спадарам еўрапейскім інтэгратарам усё не да таго, яны то Турцыю інтэгравалі і атрымалі ісламізацыю і хрысціянскі тэрор, то Албанію і Косава, і атрымалі разгул крыміналу і буйныя бандыцкія групоўкі ва ўсіх еўрапейскіх краінах. Калі-ж яны супакоюцца, гэтыя інтэгратары і інтэграторкі, калі-ж пачуюць голас народаў, а не голас страўніка?

Вось так жыве прыгажуня наша, на захад пойдзе — распрануць, на ўсход пойдзе — згвалтуюць. Цяжка беларускай прыгажуні. Можа свой шлях? Абяром яго 8 кастрычніка самі, на сваім народным з’ездзе, як думаеце? Калі застанемся дома, бо сапраўды, ці згвалтуюць ці абрабуюць.

 БГ Ваза

Падзяліцца:

Каментары

  1. pryvid (Aug 17, 2011:12:07)Адказаць

    Слухайце, а можа хаця б хто-небудзь будзе вычытваць артыкулы перад тым, як вы іх на сайт вешаеце?
    Я не філёляг, але пару дзясяткаў памылкаў бачна нават без філялягічнае адукацыі 🙁

    • -M-F- (Aug 17, 2011:14:04)Адказаць

      зоймецеся?

      ЗЫ дык ня дзіва, пішуць валанцёры)