Прызнаць Малчанава, Крутога, Чыгілейчыка палітвязнямі!

Прызнаць Малчанава, Крутога, Чыгілейчыка палітвязнямі!

8 лютага 2012 адбылася чарговая сустрэча каарыдынацыйнай групы “За Волю”.

Прысутнічала 37 чалавек, у тым ліку родныя палітзняволеных Марына Лобава, Валянціна Аліневіч, Таццяна Францкевіч, Аляксандр Дзядок, праваабаронцы Андрэй Бандарэнка, Кацярына Садоўская, журналіст-блогер Юрась Навіцкі,грамадскі актывіст Мікалай Казлоў, намеснік старшыні руха “Разам” Аляксандр  Макаеў ,былы палітвязень Васіль Парфянкоў і інш.

1-е пытанне павесткі дня — “Роля СМІ ў жыцці палітзняволеных. Інфармаванне насельніцтва Беларусі пра палітзняволеных праз незалежныя СМІ”. З боку СМІ прысутнічалі журналісты “Народнай  Волі”, “Новага Часу”, “Свободные новости +”,”Белапан”, Радыё-Рацыі.

Паміж журналістамі і грамадскасцю адбыўся дыялог у выніку якога было вырашана

1. звярнуцца ва ўсе рэдакцыі вышэйпералічаных газет, ва ўсе інтэрнет -рэсурсы з прапановай кожнаму рэсурсу , кожнай газеце стварыць старонку (калонку) палітвязня, прысвечаную жыццю людзей ў няволе, навінам пра палітзняволеных. Фармат гэтай старонкі можа быць розным, як розным і яе змест. Галоўнае, каб тэма палітычных зняволеных, тэма жыцця людзей за кратамі гучала ўвесь час. Родныя палітзняволеных адзначылі, што калі не даходзяць лісты, тады газета –лепшы і чаканы сябра, які не дае суму і безнадзейнасці валадарыць у душы, бо чытаючы газету, палітзняволеныя бачаць, што пра іх клапоцяцца, што яны не забытыя грамадствам, дзеля якога яны ахвяравалі сабой, сваей свабодай.

2. Стварыць цэнтр сувязі паміж сродкамі масавай інфармацыі і групай “За Волю”, з дапамогай якога ўвесь час трымаць кантакт з рэдакцыямі газет, інтэрнет-рэсурсамі, цэтр, куды будзе паступаць інфармацыя ад усіх родных палітзняволеных, сяброў,грамадзян.

 

2-е пытанне павесткі дня : Юрый Чыгілейчык — палітвязень?

Праваабаронца Андрэй Бандарэнка распавеў пра лес Юрыя Чыгілейчыка, які пасля адбыцця срока ў турме за махлярства вырашыў дапамагаць праваабаронцам, вырашыў стать валанцерам праваабарончай арганізацыі “Платформа”. З дапамогай Юрыя Чыгілейчыка грамадству сталі вядомыя факты катаванняў у ПК-13 (г. Глубокае), факт самаспалення ў Івацэвіцкай калоніі ПК-5, была прадухілена правакацыя супраць Саннікава і Дашкевіча Міліцыя не давала Юрыю пакою, ён падвергся некалькім вобшукам, супрацоўнікі міліцыі адкрыта пагражалі яму, што рана ці позна падкінуць наркотыкі, калі ён не спыніць сваё супрацоўніцтва з “Платформай”

27.11.2011, калі Юрый выходзіў з дому, на яго напалі людзі ў масках. Яму падкінулі пакецік з наркотыкамі, збілі да непазнаваемасці так, што давялося для ўратавання жыцця рабіць аперацыю на галаву ў шпіталі г. Мінска. Зараз Юрыю снялі швы, але ж у яго вялікія праблемы з ныркамі, пячонкай і рукой. Яму інкрымінуюць  ч. 1 ст. 328 (незаконны абарот наркатычных, псіхатропных рэчаў), па якой пагражае до 5 год зняволення Зараз Юрый находзіцца ў турэмным шпіталі.

Грамадская актывістка Ганна Шапуцька адзначыла, што на жаль беларускія праваабаронцы пакуль не распрацавалі ясныя зразумелыя крытэрыі для грамадства, каго лічыць палітзняволенымі. Таму трэба карыстацца тым, што ёсць у свеце. Расейскія праваабаронцы даўно прынялі крытэрыі згодна з якімі “политзаключенными правильнее было бы называть людей, которые либо осуждены за действия, продиктованные их политическими мотивами, либо такие политические мотивы присутствуют у власти. “Разработаны критерии, один из которых гласит –“ преследование осуществляется с явными нарушениями процессуальных гарантий, закрепленных в Конституции и действующем законодательстве РФ, Европейской Конвенции по правам человека и Протоколах к ней, прецедентных решениях Европейского суда по правам человека”.

Калі карыстацца крытэрыямі расейскіх і міжнародных праваабаронцаў, то няма ніякага сумневу, што Юрыя Чыгілейчыка трэба прызнаваць палітычным зняволеным Беларусі.

Пытанне было пастаўлена на галасаванне  і аднагалосна вырашылі дабавіць у спіс палітзняволеных Юрыя Чыгілейчыка і звярнуцца да палітыкаў і праваабаронцаў яшчэ раз.

 

Зварот

  •    Мы -прадстаўнікі грамадства, сябры розных партый, рухаў, удзельнікі каардынацыйнай групы “За Волю”па вызваленню палітзняволеных  і рэпрэсаваных  лічым, што ў Беларусі зараз 18 палітычных вязняў. Мы  звяртаемся да палітыкаў і праваабаронцаў  з прапановай лічыць беларускімі палітычнымі зняволенымі:

  • 1.  Андрэя Саннікава
  • 2.     Міколу Статкевіча
  • 3.     Змітра Бандарэнку
  • 4.     Паўла Севярынца
  • 5.     Змітра Дашкевіча
  • 6.     Эдуарда Лобава
  • 7.     Міколу Аўтуховіча
  • 8.     Алеся Бяляцкага
  • 9.      Ігара Аліневіча
  • 10.    Аляксандра Францкевіча
  • 11.   Міколу Дзядка
  • 12.   Яўгена Васьковіча
  • 13.    Паўла Сырамолатава,
  • 14.    Арцёма Пракапенку
  • 15.   Сяргея Каваленкіу
  • 16.   Алеся Крутога
  • 17.  Юрыя Чыгілейчыка
  • 18.  Аляксандра Малчанава

 

Заклікаем усіх да  міласэрднасці, салідарнасці і еднасці!

 

Каардынацыйная група па вызваленню палітзняволеных і рэпрэсаваных “За Волю”


8.02.2012

Падзяліцца:

Каментары