Пуцін, прэч рукі ад Украіны!

Пуцін, прэч рукі ад Украіны!

Два гомельцы затрыманыя сёння ў Мінску

Сябры Маладога Фронту Зьмiцер Карашкоў i Станiслаў Була асуджаны на 15 i 11 сутак арышту за антываенны пiкет каля расейскай амбасады.

Затрыманыя стаялі каля пасольства з плакатамі: «Пуцін — вораг Украіны і Расіі» і «Пуцін, прэч рукі ад Украіны, не вайне!».

Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзiў Буле 11 сутак арышту, Карашкову 15. Абвiнавачвальны прысуд па артыкуле 23.34 вынесены не гледячы на шматлiкую блытанiну i пачатковае несыходжанне ў паказаннях сведкаў-мiлiцыянтаў, якiя затрымлiвалi актывiстаў — прапаршчыка ППС Бераснеўскага i яго камандзiра маёра Быкава. Так спачатку яны не маглi дакладна назваць не месца, не абставiны затрымання, не нават час. Потым яны сцвярджалi што затрыманне праводзiлi ўдзьвух, хаць мiлiцыянтаў у форме было трое (а ў цывiльным яшчэ болей). Не прыняла суддзя ва ўвагу не адсутнасць правапарушэнняў ў Булы, не наяўнасць ў Карашкова дзьвух маленькiх дзетак. Жорсткi прысуд здзiвiў не толькi прысутных, адваката але аднаго з мiлiцыянтаў, пра што ён паведамiў у прыватнай размове.

Падзяліцца:

Каментары